- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволеную Вольгу Паўлаву, актывістку "Краіны для жыцця" і сябру ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, пакаралі трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміяй". Жанчыну вызвалілі з-пад варты ў залі суда. Пазоў Мінсктранса вылучаны ў асобную грамадзянскую справу.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 19 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 19 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, г. зн. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК). Гэтая версія не адпавядала пазіцыі МУС і СК. У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым. Як перадае TUT.BY, гэта рашэнне тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". Паведамляецца, што ў матэрыялах справы ёсць медыцынскія дакументы, "у тым ліку, якія раней не публікаваліся". Абвінавачаныя выступілі супраць закрыцця працэсу. Адвакат Кацярыны Барысевіч сказаў: "Маці Бандарэнкі з'яўляецца адзіным чалавекам, які можа даць ці не даць згоду на тое, каб суд быў адкрытым". Лекар Арцём Сарокін таксама выступіў за адкрыты працэс.
- Катэгорыя: Вясна
65-гадовага праваабаронцу і палітвязня Міхаіла Жамчужнага вызвалілі з Горацкай папраўчай калоніі № 9. Раніцай 19 лютага яго пасадзілі пад канвоем у прыгарадны цягнік з Горак на Воршу, піша "Радыё Свабода". У Горацкай папраўчай калоніі яго трымалі трымалі ад 13 ліпеня 2017 году, а наогул у калоніях строгага рэжыму Жамчужны прабыў шэсць з паловай гадоў. Адбываў пакаранне ў калоніях Навасадаў, Івацэвіч і Горак. Шмат часу ў Горацкай калоніі асуджаны правёў у штрафным ізалятары і памяшканні камэрнага тыпу нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі. Свае дзеянні, са словаў ягонага адваката, аргумэнтаваў жаданнем папярэдзіць пагрозу асабістай бяспецы, а таксама замахам на чалавечыя гонар і годнасць. Паводле яго, пагроза зыходзіла ад іншых асуджаных.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі ў пятніцу 19 лютага працягваюцца допыты грамадзян, ператрусы і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю.