Віктар Бабарыка ў судзе. Фота Reuters У будынку суда Маскоўскага раёна Вярхоўны суд працягвае разгляд крымінальнай справы "Белгазпрамбанка", адным з фігурантаў якой з'яўляецца палітвязень экс-прэтэндэнт у кандыдаты ў прэзідэнты Віктар Бабарыка. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў "адмыванні" сродкаў, атрыманых злачынным шляхам і атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Чатыры першыя судовыя паседжанні пракуроры толькі зачытвалі абвінавачванні васьмі абвінавачаным па гэтай справе. Наступнае судовае паседжанне-пятае-павінна было адбыцца 24 лютага, аднак яго перанеслі. Як перадае телеграм-канал Віктара Бабарыка, па інфармацыі з Вярхоўнага суда пасяджэння па справе "Белгазпрамбанка" адкладзеныя на нявызначаны тэрмін, але мінімум да 9 сакавіка. 

Скрынштот з відэаздымак МУС. Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага асудзіў Юлію Кашавераву за тры ўдары па міліцэйскаму бусіку на на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 23 лютага пасля больш за тры месяцы перапынку працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Наталлі Раентавай, якая пры затрыманні 29 жніўня ў тралейбусе пасля Жаночага маршу салідарнасці ўкусіла супрацоўніка АМАПа за сцягно. Справу кваліфікавалі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу — гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу Андрэя Хоміча. Свае пакуты пацярпелы супрацоўнік АМАПа расцаніў у дзве тысячы рублёў.  Наталлю Раентаву адправілі на судова-псіхалагічную экспертызу, якая паказала, што падчас укусу яна ў пойнай меры ўсведамляла свае дзеянні і не знаходзілася ў стане афекту. Наталля віну не прызнае. Пракурор запрасіў у суда для дзяўчыны два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядае суддзя Таццяна Акавітая. На трэці дзень судовага разбіральніцтва па гэтай справе, 11 лістапада, па хадайніцтве абароны Наталлі Раентавай дзяўчыну адправілі на судова-псіхалагічную экспертызу, каб устанавіць, ці не знаходзілася яна падчас укусу ў стане афекту і ці ўсведамляла яна свае дзеянні ў той момант у поўнай меры. Суд Цэнтральнага раёна паставіў перад Упраўленнем судова-псіхіятрычных экспертыз УГКСЭ 11 пытанняў аб псіхалагічным стане Раентавай 29 жніўня ў момант затрымання яе супрацоўнікамі АМАПу.

Суд Ленінскага раёна пакараў палітзняволенага антыфашыста 20-гадовага Уладзіслава Зяневіча трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу – "хіміі".

Суд Фрунзенскага раёна пачаў разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да 26-гадовага Рыгора Давыдава – былога супрацоўніка МНС, які звольніўся адтуль у 2019 годзе. Яго абвінавачваюць паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Суддзя ў працэсе – Юлія Блізнюк. Дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае пракурор Аліна Касьянчык.

Суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць справу 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага. Фота: ЗК / Белсат Суд Першамайскага раёну Віцебску пачаў разглядаць справу 54-гадовага Уладзіміра Малахоўскага. Яго вінавацяць у гвалце і пагрозе гвалту ў дачыненні супрацоўнікаў унутраных справаў (арт. 364 КК). Уладзімір Малахоўскі хворы на рак, мае трэцюю групу інваліднасці, паведамляе "Белсат".

Суд Маскоўскага раёна Мінска 22 лютага працягвае разглядаць крымінальную справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК).  У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым: гэта рашэнне тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". З усіх удзельнікаў і ўдзельніц працэсу бярэцца падпіска аб неразгалошванні. Справу разглядае суддзя Святлана Бандарэнка, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Людміла Іваненка. TUT.BY звонку назірае, як адбываецца працэс. Як піша TUT.BY, на другое паседжанне выклікалі сведку-лекара БХМД, які лячыў Рамана Бандарэнку. Па яго словах, будуць выклікаць усіх, хто аказваў яму медыцынскую дапамогу.

Скрынштот з відэаздымак МУС. Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска павінен быў вынесены прысуд Юліі Кашаверавай, 22-гадовай былой медсястры дэсантнай брыгады, якую абвінавачваюць у тым, што на вулічным маршы пратэсту ў кастрычніку 2020 года яна пашкодзіла міліцэйскі бус і сарвала галаўны ўбор і маску з амапаўца. Аднак нечакана суддзя Сяргей Будрэвіч абвясціў, што судовае следства аднаўляецца.

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць журналісткі Кацярыны Барысевіч і лекара Арцёма Сарокіна. Іх абвінавачваюць у разгалошванні медыцынскай таямніцы, што заключаецца ў паведамленні імі, што ў вечар бойкі Раман Бандарэнка не быў п'яны (ч. 3 арт. 178 КК). Гэтая версія не адпавядала пазіцыі МУС і СК. У першы дзень суда па хадайніцтву пракурора працэс зрабілі закрытым. Як перадае TUT.BY, гэта рашэнне тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць "выдавання ахоўнай законам медыцынскай таямніцы і дадзеных папярэдняга расследавання". Паведамляецца, што ў матэрыялах справы ёсць медыцынскія дакументы, "у тым ліку, якія раней не публікаваліся". Абвінавачаныя выступілі супраць закрыцця працэсу. Адвакат Кацярыны Барысевіч сказаў: "Маці Бандарэнкі з'яўляецца адзіным чалавекам, які можа даць ці не даць згоду на тое, каб суд быў адкрытым". Лекар Арцём Сарокін таксама выступіў за адкрыты працэс.

Аляксей Лапа ў судзе 22 лютага. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 22 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).