- Катэгорыя: Вясна
Як піша "Гомельская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага Вадзіма Цыкунова. Гамельчука абвінавачваюць па двух артыкулах: па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” (кінуў два “кактэйлі Молатава” ў “Табакерку”) і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Жлобінскага раёна 24 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Кісялёва, якога абвінавачваюць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Аршанскага раёна 24 лютага была разгледжана крымінальнай справа, узбуджаная супраць мясцовага жыхара Міхаіла Беркаса. Яго абвінавацілі ў нанясенні пратэстных графіці на збудаваннях, што было кваліфікавана па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 23 лютага, суд Салігорскага раёна разглядаў крымінальную справу па 341 артыкуле КК РБ ("апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") па факце нанясення графіці палітычнага зместу на сцены прыпыначнага павільёна, кіёску "Табакерка", КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Заўшыцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні працягваецца разгляд крымінальнай справы па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) супраць гарадзенца Ігара Лазавіка. Раней Лазавік быў сведкам па крымінальнай справе збітага амапаўцамі таксіста Аляксея Лапы, а затым яго і самога перавялі ў лік падазраваных і ўрэшце абвінавачаных. Крымінальная справа супраць Лазавіка была распачатая 20 кастрычніка, яна датычыцца падзей у ноч з 11 на 12 жніўня, калі Лазавік быў пасажырам Аляксея Лапы і сам быў збіты.
- Катэгорыя: Вясна
Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу прад'явілі новыя абвінавачванні. Пра гэта ён змог паведаміць, знаходзячыся ў СІЗА-1.
- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 23 лютага, суд Салігорскага раёна разглядаў крымінальную справу па 341 артыкуле КК РБ ("апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці") па факце нанясення графіці палітычнага зместу на сцены прыпыначнага павільёна, кіёску "Табакерка", КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Заўшыцы.
- Катэгорыя: Вясна
На пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека 23 лютага Вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет нагадала ўдзельнікам, што смяротнае пакаранне мае незваротны і непапраўны характар. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Мінскі гарадскі суд 24 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) супраць 45-гадовага мінчука Аляксандра Троцкага. Паводле абвінавачвання, ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ Юрава, у выніку чаго той атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага расстройства здароўя. Па словах Троцкага, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах, а калі той, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, супрацоўнік ДАІ "дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву і падрыхтаваўся страляць". Пасля затрымання Троцкага моцна збілі. З чэрапна-мазгавой траўмай пад канвоем і ў кайданках ён правёў у шпіталі тры тыдні. Затым Аляксандра Троцкага перавялі ў СІЗА-1 па крымінальнай справе за гвалт у дачыненні да міліцыянта (арт. 364 КК). Але перад перадачай справы ў пракуратуру следчыя перакваліфікавалі абвінавачанне на больш жорсткае — замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў. Справа разглядаецца пад старшынствам суддзі Сяргея Хрыпача. Пацярпелы супрацоўнік ДАІ Юраў на першае паседжанне не з'явіўся, бо хварае на COVID-19. "Вясна" назірае за гэтым судовым працэсам і падрабязна распавядае акалічнасці гэтай гучнай справы. Па абвінавачванні кіроўца Аляксандр Троцкі ў перыяд часу з 19:50 па 19:55 12 жніўня на праезнай частцы на праспекце Пераможцаў па кірунку вуліцы Мельнікайтэ і праспекта Машэрава спыніў свой аўтамабіль "Шкода-кадзіак" па законнаму патрабаванню супрацоўніка ДАІ маёра міліцыі Юрава. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўніка АМАПа заглушыць рухавік, выйсці з аўтамабіля, адкрыць багажнае аддзяленне для агляду Троцкі катэгарычна адмовіўся ў грубай форме. Пры гэтым, "рухавік наўмысна не заглушыў, з аўтамабіля не выйшаў, багажнае аддзяленне для надгляду не падаў". Затым Троцкі, працягваючы знаходзіцца ў аўтамабілі, "маючы мэту на здзяйсненне забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў Юрава, жадаючы перашкодзіць яго законнай дзейнасці, з помсты Юраву па выкананні ім абавязкаў па забеспячэнні ім аховы грамадскага парадку, выкарыстоўваючы ў якасці прылады забойства крыніцу падвышанай грамадскай небяспекі — аўтамабіль «Шкода-кадзіак», назіраючы перашкоды ў выглядзе які стаяў каля капота Юрава раптам наўмысна пачаў рух на Юрава".
- Катэгорыя: Вясна
У Жлобіне 23 лютага распачаўся чарговы суд па справе аб так званых масавых беспарадках, якія адбыліся ў горадзе 9-10 жніўня мінулага года.