- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 19 лютага з апошнім словам выступіў Дзмітрый Цімашэнка, якога вінавацяць у гвалте ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, вечарам у пятніцу - 19 лютага - нібыта ад імя Праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў і нібыта заклікае правесці расследванне такіх выпадкаў парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі". Хлопца вызвалілі ў залі суда. Івана прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і абвінавацілі ў перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў. На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядала суддзя Марына Фёдарава. Івана Красоўскага абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ "Рыга" “падчас незаконнага масавага мерапрыемства публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі. Пасля чаго нягледзячы на патрабаванні праваахоўнікаў адмовіўся пакінуць яе, заклікаў да аналагічных дзеянняў іншых грамадзян”. Па версіі абвінавачвання, гэта пацягнула доўгае парушэнне грамадскага спакою, стварыла перашкоды для нармальнай працы транспарту на працягу 5 гадзін на вуліцы Сурганава, чым было абмежавана права іншых грамадзян на спакойную працу, адпачынак і свабоднае перамяшчэнне. У выніку дзеянняў абвінавачанага маёмасці КТУП "Мінсктранс" нанесеная шкода на суму больш за 5,6 тыс.
- Катэгорыя: Вясна
На офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе не так даўно, 16 лютага, адбыўся ператрус, у панядзелак завіталі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу.
- Катэгорыя: Вясна
22 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі на выходных і ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі ў суд павесткай.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволены праваабаронца “Вясны” Леанід Судаленка ўтрымліваецца пад вартай у гомельскім СІЗА №3 ужо больш за месяц — з 18 студзеня. Яго абвінавачваюць у фінансаванні і арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 і 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Праваабаронцу пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым, Леанід не падае духам і распавядае, што “па прычыне абсурднасці выстаўленых абвінавачванняў” адмовіўся сведчыць супраць сябе і супрацоўнічаць са следствам. Днямі мы атрымалі ліст ад нашага калегі. Якія турэмныя навіны адбыліся ў праваабаронцы за гэты час, як праходзіць яго дзень, якія асаблівасці ёсць ў мясцовай бібліятэкі і краме, — распавядае Леанід Судаленка ў сваім лісце з следчага ізалятара №3. Леанід Судаленка даслаў ліст 11 лютага – на 24-ы дзень «камандзіроўкі», як называе гэта сам праваабаронца. У ім вясновец паведамляе, што яго справу перадалі з абласнога Следчага камітэта ў Цэнтральны апарат СК у Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маладзечанскага раёна 22 лютага быў вынесены прысуд па крымінальнай справе мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Суддзя Іна Каханоўская прысудзіла Віктару два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запрасіў падчас спрэчак пракурор.
- Катэгорыя: Вясна
Бурнае культурнае жыццё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага пераследу іншадумцаў - улады адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы, заявіла Amnesty International.