Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org 18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай. 

Таксама асудзілі і праваабаронцу «Вясны» Зміцера Салаўёва. Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага ён быў затрыманы: у ягоны дом раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПу і ГУБАЗіКа і правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку. На Зміцера склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікітаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з "Пагоняй". Восем год таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам. Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова асудзіла за гэта праваабаронцу на 12 сутак арышту.

Падрабязнасці з іншых судовых працэсаў у табліцы. 

ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

*Карыстайцеся пошукам і сарціроўкай, каб хутка знайсці інфармацыю.

Крыніца: Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту. Каго і як судзілі 18 лютага? Дапоўнена