У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Берасцейца абвінавачваюць у замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнае віну. Мужчына, які стрэліў у Шутава, па справе праходзіць пацярпелым, а сам загінулы Генадзь з'яўляецца фігурантаў крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў). 19 лютага прайшлі спрэчкі бакоў, піша TUT.BY. абвінавачванне палічыла даказанай віну загінулага Шутава ў супраціве, а Кардзюкова — у супраціве з ужываннем гвалту і замаху на забойства асобы, якая выконвае абавязкі па ахове грамадскага парадку.

Аляксандар Кардзюкоў падчас суду. Брэсце, 16 лютага. Фота:
Аляксандр Кардзюкоў падчас суду. Брэсце, 16 лютага. Фота: "Радыё Свабода"

Пракурор Генадзь Буры запрасіў для Кардзюкова 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Шутава, які памёр ад ранення ў галаву, пракурор просіць прызнаць вінаватым у супраціве — і вынесці прысуд без прызначэння пакарання.

Пацярпелыя, вайскоўцы Гаўрылаў і Галіцын, падтрымалі бок абвінавачвання. Гаўрылаў падкрэсліў, што абвінавачаны даваў розныя паказанні, спрабуючы заблытаць следства.

Дачка Генадзя Шутава Анастасія Баранчук папрасіла апраўдаць яе нябожчыка бацькі — так як доказаў яго віны, на яе думку, у судзе прадастаўлена не было. Яна таксама папрасіла суд распачаць крымінальную справу ў дачыненні да пацярпелых Гаўрылава і Галіцына — за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а ў дачыненні да Гаўрылава — за забойства Генадзя Шутава.

Падрабязнасці з суда:

9f922502-cba9-4ac6-bb58-c4d0ab9d534a_w10

На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў

Брэсцкі абласны суд 17 лютага працягвае разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву.

"Хацеў стрэліць Шутаву ў плячо, але трапіў у патыліцу". Вайсковец на судзе распавёў, як забіў Генадзя Шутава

Брэсцкі абласны суд 16 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву.

Крыніца: Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву