Мікіта Залатароў і Дзмітрый Карнееў у судзе. Фота "Гомельская Вясна" У Гомелі працягваецца суд над Леанідам Кавалёвым, Дзмітрыем Карнеевым і Мікітам Залатаровым, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава". Як паведамляе TUT.BY, сёння дзяржабвінаваўца агучыў тэрміны, якія, на думку пракуратуры, неабходна прызначыць абвінавачаным у якасці пакарання.

Дзмітрый Цімафееў, фота 6tv.by Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Натальля Панасенка прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу блогера з Баранавічаў Дмітрыя Цімафеева. Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага, паведамляе 6tv.by.

Кацярына Сазонава пазам з адвакатам у судзе. Суд Смалявіцкага раёна 17 лютага вынес прысуд у крымінальнай справе па абвінавачванні мясцовай жыхаркі Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).

Суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла. Суд Савецкага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Ждановічаў Аляксея Беразінскага. Яго абвінавацілі па частцы 2 арт 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 16 лютага працягнуў разгляд крымінальнай справы супраць брэсцкіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Але саміх палітвязняў у суд не даставілі. Іх выдалілі з першага судовага паседжання. Тады суддзя Вольга Краўчанка зрабіла блогерам некалькі заўвагаў, пасля чаго яны папрасілі выдаліць іх залі суда. Невядома – ці будзе разглядацца гэтая крымінальная справа супраць без абвінавачаных і далей, але сёння ўжо зачыталі абвінавачванне і дапыталі пацярпелага АМАПаўца. Сёння адбылося другое судовае паседжанне, на якім выступіў адзін з пацярпелых, які папрасіў кампенсацыю ў 1500 рублёў.

Фундацыя Дамоў правоў чалавека заклікае ўлады Беларусі неадкладна спыніць узгоднены напад на праваабаронцаў, журналістаў і іх арганізацыі. Пра гэта адзначаецца ў заяве арганізацыі.  Пасля таго, як 16 лютага 2021 года наступ на грамадзянскія правы ў Беларусі атрымаў далейшае развіццё, Фундацыя Дамоў правоў чалавека выступіла з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна спыніць узгоднены напад на журналістаў, праваабаронцаў і іх арганізацыі. Органы дзяржаўнай улады павінны зняць абвінавачанні супраць праваабаронцаў і журналістаў, вызваліць затрыманых і спыніць іншыя накіраваныя супраць іх дзеянні, у тым ліку ператрусы ў дамах праваабаронцаў, журналістаў і чальцоў іх сем’яў. Тое, што ўлады Беларусі прадпрынялі 16 лютага – гэта дзеянні на абвастрэнне цяперашняй тэндэнцыі парушэння правоў чалавека ў краіне і невыканання сваіх жа міжнародных абавязанняў.

У офісе "Вясны" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года Шэраг праваабарончых арганізацый выступілі з заявамі аб непрымальнасці сітуацыі, якая склалася вакол журналістаў і праваабронцаў з раніцы і на працягу ўсяго дня 16 лютага.

Брэсцкі абласны суд 17 лютага працягвае разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву. Геннадзь Шутаў, які памёр 19 жніўня, з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса "Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў". Справу разглядае суддзя Святлана Крамянёўская, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Геннадзь Буры. У судзе дапытваюцца пацярпелыя і сведкі, з паказанняў якіх сталі вядомы абставіны гібелі Геннадзя Шутава. Першапачаткова Кардзюкова абвінавачвалі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў. (ч. 2 арт. 363 КК). Па гэтым артыкуле яму пагражала да пяці гадоў пазбаўлення волі. Пазней абвінавачванне перакваліфікавалі ў замах на забойства —  паводле ч.2 арт. Цяпер Аляксандру пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне. 

Лявон Халатран у зале суда. Фота з афіцыйнай старонкі штаба Віктара Бабарыка У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 17 лютага кіраўнік Ruin Bar ОК16 і валанцёр выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран выступіў з апошнім словам.

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бялінскага працягнуўся ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 16 лютага. Суддзя — Святлана Бандарэнка. Суд Маскоўскага раёна Мінска.Ілюстрацыйнае фота.