Мікіта Залатароў і Дзмітрый Карнееў у судзе. Фота "Гомельская Вясна" У Гомелі працягваецца суд над Леанідам Кавалёвым, Дзмітрыем Карнеевым і Мікітам Залатаровым, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава". Як паведамляе TUT.BY, сёння дзяржабвінаваўца агучыў тэрміны, якія, на думку пракуратуры, неабходна прызначыць абвінавачаным у якасці пакарання.

У чаканні суду над байкерамі. Фота: auto.onliner.by У судзе Савецкага раёна Мінска 18 лютага пасля доўгага перапынку працягнуўся судовы працэс па справе сталічных байкераў.

Суд над праваабаронцам "Вясны" Зміцерам Салаўёвым. Фота spring96.org 18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай. 

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за тыя падзеі: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга. Пацярпелымі па справе прызнаныя чатыры супрацоўнікі міліцыі, але канчаткова дапытаць усіх атрымалася толькі на восьмым судовым паседжанні. Праваабарончы цэнтр "Вясна" ажыццяўляе маніторынг гэтага суда, назірае за гэтым судом праваабаронца Раман Юргель. Нагадаем, Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнку і Уладзіміра Кнігу абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК). Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны па ўсіх эпізодах.

Илюстрацыйнае фота БелаПАН. У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). 

Суд Савецкага раёна 18 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага. Хлопца затрымалі першы раз 12 жніўня, тады сілавікі моцна збілі яго до стана інваліднага вазка. Другі раз Івана затрымалі напрыканцы верасня ужо ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Потым справу Івана перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул — на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Івана абвінавачваюць у перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў. На судзе стала вядома, што тэлефон хлопца праслухоўваўся яшчэ з 3 сакавіка 2020 года, менавіта тэлефонныя размовы з акцыі пратэсту і ляглі ў аснову абвінавачвання Івана. Справу палітвязня разглядае суддзя Марына Фёдарава. “Вясна” з дапамогай валанцёраў і валанцёрак назірае за гэтым працэсам. Па абвінавачванні, ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года каля ГЦ "Рыга" Красоўскі “падчас незаконнага масавага мерапрыемства публічна выкрыкваў лозунгі, блакаваў рух транспарту шляхам перакрыцця праезнай часткі. Пасля чаго нягледзячы на патрабаванні праваахоўнікаў адмовіўся пакінуць яе, заклікаў да аналагічных дзеянняў іншых грамадзян”.

У офісе "Вясны" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года Шэраг праваабарончых арганізацый выступілі з заявамі аб непрымальнасці сітуацыі, якая склалася вакол журналістаў і праваабронцаў з раніцы і на працягу ўсяго дня 16 лютага.

У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Справу разглядае суддзя Іна Каханоўская, дзяржаўны абвінаваўца Балоціна. Інтарэсы Таўгеня прадстаўляе адвакат Анатоль Клімовіч. Віктар Таўгень знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. За ўдзел у той жа акцыі ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт з 12 па 16 жніўня па артыкуле 23.34 КаАП.

Руслан Валюк. Фота з сацыяльных сетак. Суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд у крымінальнай справе Руслана Валюка і Інэсы Маркавай. Іх абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп), за што пагражае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

АДЦ "Мемарыял" выступіў з заявай у падтрымку праваабаронцаў і журналістаў, якія падвергліся нападу з боку ўладаў Беларусі. 16 лютага 2021 года па ўсёй Беларусі прайшлі масавыя ператрусы і затрыманні з допытамі праваабаронцаў і журналістаў. Ператрусы пачаліся з самай раніцы, доўжыліся гадзінамі, апошнія скончыліся позна ўвечары. Некалькі актывістаў засталіся пад вартай.