Аляксей Лапа ў судзе 22 лютага. У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 22 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Галіна Юшкоўская. Фота: Барруйскі кур'ер. У Бабруйску ўзбуджаная чарговая крымінальная справа за абразу працаўнікоў міліцыі (арт.369 КК): у пятніцу 19 лютага на працы ў канцы дня затрымалі Галіну Юшкоўскую, маці журналіста Яўгена Юшкоўскага, якога брутальна затрымлівалі ў жніўні 2020-га.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, вечарам у пятніцу - 19 лютага - нібыта ад імя Праваабарончага цэнтра быў дасланы ліст на англійскай мове па 85 электроных адрасах еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краінаў. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочаная ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў і нібыта заклікае правесці расследванне такіх выпадкаў парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.

Прайшоў тыдзень пасля таго, як 16 лютага Праваабарончы Цэнтр "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Нагода — распачатая крымінальная справа па “фінансаванні пратэстаў”, якім нібы займаюцца праваабаронцы (згодна з афіцыйнай пазіцыяй МУС). Таму сілавікі прыйшлі ў “Вясну”: не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта сваякам "вясноўцаў" і прысвечаны наш новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе". Што ім прыйшлося перажыць ў гэты дзень? 

Пад час візіту амбасадараў краін Еўразвязу на офіс "Вясны" 22 лютага 2021 года На офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, дзе не так даўно, 16 лютага, адбыўся ператрус, у панядзелак, 22 лютага, завіталі прадстаўнікі амбасадаў краін Еўразвязу Злучаных Штатаў Амерыкі.

Яўген Дзмітрыеў. Фота з сайта Следчага камітэта У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 23 лютага пачаўся судовы працэс над 26-гадовым палітвязнем Яўгенам Дзмітрыевым, якога абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі 4 кастрычніка, калі быў зламаны вадамёт.

Ілюстрацыйнае фота 23 лютага ў судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі на маршы ў мікрараёне Лошыца ўчорашнім вечарам, а таксама, каго выклікалі ў суд павесткай. 

Аляксандр Дзяркач у залі суда 23 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Дзергача, якога вінавацяць за актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і наўмысным пашкоджанні маёмасці (арт. 218 КК).

Дмітрый Карнееў, Мікіта Залатароў і Леанід Кавалёў у дзень прысуда. Фота "Гомельская Вясна" У Чыгуначным судзе Гомеля раніцай 22 лютага былі агучаныя прысуды па так званай справе аб "кактэйлях Молатава", піша Гомельская Вясна.

У Беларусі 22 і 23 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: