Ілюстрацыйнае фота 23 і 24 лютага ў судах Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы ў дачыненні да тых, каго затрымалі на маршы ў мікрараёне Лошыца ўчорашнім вечарам, а таксама, каго выклікалі ў суд павесткай. 

У судзе над байкерамі. Фота: auto.onliner.by У судзе Савецкага раёна Мінска 25 лютага працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе сталічных байкераў.

Сяргей Перфільеў. Фота з сацыяльных сетак. У Жлобіне арыштаваны Сяргей Перфільеў - дырэктар крамы "Будпрактык", які ў кастрычніку падтрымаў нацыянальны страйк. Пра гэта стала вядома адразу ад некалькіх нашых крыніц, паведамляюць “Моцныя Навіны”.

Арганізацыя Front Line Defenders глыбока занепакоеная арыштам праваабаронцы ПЦ "Вясна" Дзмітрыя Салаўёва, а таксама жорсткім абыходжаннем з ім падчас яго затрымання ў сябе дома двума днямі раней. На думку праваабарончай арганізацыі, яго пераслед звязаны выключна з яго працай па абароне і прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі. Зміцер Салаўёў – праваабаронца і сябра Савета Праваабарончага цэнтра «Вясна» (ПЦ «Вясна»). Зміцер Салаўёў больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, раней узначальваў Наваполацкае аддзяленне ПЦ "Вясна". Зміцер Салаўёў – адзін з арганізатараў незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», у тым ліку на выбарах 2020 года, а таксама ўдзельнік шматлікіх міжнародных місій незалежнага назірання. Праваабаронца таксама ўдзельнічае ў працы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Суд 27 студзеня. Фота: spring96.org Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей, колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні абвінавачаных — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Сёння суддзя Святаслаў Каліна асудзіў першую дзясятку — да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

У Беларусі 22 і 23 лютага працягваюцца затрыманні грамадзян і іншыя формы пераследу. Праваабаронцы фіксуюць гэтую інфармацыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Суд па справе Аляксандра Кардзюкова. Фота "Брэсцкая газета" Як паведамляе Брэсцкая газета, раніцай 25 лютага ў Брэсцкім абласным судзе вынеслі прысуд Аляксандру Кардзюкову - 10 год калоніі ўзмоцненнага рэжыма. Забітаму Генадзю Шутаву пастаноўлены абвінаваўчы прысуд без прызначэння пакарання. 

Рыгор на прысязе з бацькамі. Фота прадастаўлена мамай Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 26-гадовага Рыгора Давыдава – былога супрацоўніка МНС – да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу.

Аляксей Капітонаў. Скрыншот з відэа. Бацьку двух маленькіх дзяцей з Віцебска Аляксея Капітонава прысудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар у Instagram — нібыта ён абразіў міліцыянта.

Яўген Дзмітрыеў у судзе. Фота Радыё Свабоды У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Дзмітрыева, які 4 кастрычніка прыняў удзел у пратэставай акцыі і кінуў металічную трубу ў вадамёт.