- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" 11 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Больш за 5 гадоў праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі ініцыююць правядзенне Тыдня асветніцкіх дзеянняў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка). І нам здаецца, што ў 2021 годзе важна працягваць гэта рабіць, пакуль ёсць выклікі раўнапраўю і дыскрымінацыя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Гэта ўжо другая "партыя" асуджаных, але пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі было прызначана ўпершыню. Колькасць абвінавачаных па "справе карагодаў" дасягае паўсотні — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Як перадае брэсцкая "Вясна", суд палічыў даказанай віну васьмі чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і прызначыў наступныя пакаранні:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" ў нядзелю 14 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" ў суботу 13 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што 10 сакавіка суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд жыхару Рэчыцы, палітвязню Уладзіміру Міхалку за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, піша "Флагшток". Суд прызнаў Міхалку вінаватым у злачынствах, прадугледжаных арт. 368 КК РБ "Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" і арт. 369 КК РБ "Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў". Рэчычаніну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 2 месяцы з адбываннем яго ў калоніі агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
12 сакавіка ў судзе Заводскага раёна пачаўся працэс у дачыненні да двух менчукоў, якія, паводле версіі следства, хацелі адпомсціць кіроўцу BMW, паведамляе TUT.BY. Кіроўца напярэдадні напаў на чалавека з БЧБ-сцягам, Апошні стаяў на праезнай частцы. Гэтая гісторыя адразу абляцела сацыяльныя сеткі, у мессенджера з'явіўся адрас кіроўцы. Некалькі мужчын вырашылі правучыць яго, пракалоць шыны аўтамабіля і ноччу накіраваліся да яго ў двор, аднак на падыходзе іх затрымаў АМАП. Адзін удзельнік кампаніі паспеў схавацца. У затрыманых пры ператрусе знайшлі пнеўматычны пісталет, нож, патроны і гранату.