Cўд Савецкага раёна Мінска У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).

Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 15 сакавіка 2021 г.

У судзе Жлобінскага раёна 15 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

У судзе Жлобінскага раёна 15 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.

У судзе Ленінскага раёна Гродна працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК. Таксама яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі. За кратамі Аляксандра ўтрымліваюць ўжо дзясяты месяц. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Дзяніс Корда. Аляксандр Арановіч на судзе адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Справа будуецца на сведкавых паказаннях: відавочцаў з Савецкай плошчы ў Гродне, супрацоўнікаў АМАПа, якія ажыццяўлялі затрыманне 29 траўня ў Гродне, супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія праводзілі ператрус, і іншых. На судзе зачытваюцца аўдыёзапісы тэлефонных перамоваў Ціханоўскага і Статкевіча ад 11 і 14 траўня (да ўзбуджэння крымінальных справаў), якія ніяк не датычацца Арановіча. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як адбываецца працэс над палітвязнем Аляксандрам Арановічам. У доме бацькоў Арановіча было праведзена тры ператрусы: два – 2 і 4 чэрвеня і трэці – у снежні. Шашку знайшлі падчас другога ператрусу, а прад'явілі абвінавачванне Аляксандру за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) шляхам захоўвання гэтай шашкі – толькі ў снежні, калі і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. У судзе дапыталі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія праводзілі ператрус. Як стала вядома з іх паказанняў, ператрус быў санкцыянаваны намеснікам Генеральнага пракурора Беларусі. Пры гэтым, першы ператрус праводзіўся ў рамках артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка). Хоць пазней Арановічу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК, Ператрус ажыццяўлялі чатыры супрацоўнікі ГУБАЗіКа (Лапацін, Белькечыч, Дубовік, Козун) з розных упраўленняў і следчы.

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета". У судзе  Смаргонскага раёна 15 сакавіка вынесены прысуд па  крымінальнай справе, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета". У судзе  Смаргонскага раёна 15 сакавіка вынесены прысуд па  крымінальнай справе, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.

Віктар Чайчыц. Фота: moka.by Апошнім часам грамадства літаральна «скалынаюць» навіны, якія тычацца інстытута адвакатуры. Масавыя рэпрэсіі ў дачыненні да адвакатаў за іх прафесійную дзейнасць і за рэалізацыю сваіх правоў, падаўжэнне меры ўтрымання Максіму Знаку і Іллі Салею – адвакатам Марыі Калеснікавай, пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій, пазачарговыя атэстацыі адвакатаў і супярэчлівая інфармацыя аб зменах, якія рыхтуюцца ў Закон аб адвакатуры, дыскрымінуючых адвакатаў, сведчаць аб сістэмным і брутальным наступе дзяржавы на рэшткі незалежнасці адвакацкай прафесіі ў Беларусі.

У Мінску і рэгіёнах 15 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, а таксама над затрыманымі пад час святкавання Масленіцы. ПЦ "Вясна" з дапамогай валанцёрак і валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў. Падрабязнасці з судовых працэсаў у табліцы і ў тэлеграм-канале "Вясна назірае". 

Праваабаронцы "Вясны" ў панядзелак 15 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: