Разгон акцыі пратэсту каля "Пушкінскай". Фота Reuters У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.

Мікіта Емяльянаў. Фота: svaboda.org Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Пачынаючы са студзеня ў сваіх лістах да родных ён скардзіцца на праблемы з карэспандэнцыяй і немагчымасць наесціся той ежай, што яму даюць.

Зміцер Афанасенка. Фота: TUT.BY Сёння раніцай у прыватным доме вядомага музыкі і аўтарэстаўратара Змітра Афанасенкі, а таксама ў кватэры ягоных бацькоў адбываюцца ператрусы.

У офісе "Вясны" пасля вобшуку 16 лютага 2021 года Супраць многіх сяброў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру "Вясна" на гэтым тыдні ідуць актыўныя следчыя дзеянні. Так, 15 і 16 сакавіка на допыт па крымінальнай справе, узбуджанай Следчым камітэтам супраць сяброў і валанцёраў "Вясны" быў выкліканы вядомы магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.

У судзе Ленінскага раёна Гродна працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць 38-гадовага кіроўцы аўтадома "Страна для жизни" са Старых Дарог Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК. Таксама яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старой дымавой шашкі. За кратамі Аляксандра ўтрымліваюць ўжо дзясяты месяц. Справу разглядае суддзя Алена Пятрова, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Дзяніс Корда. Аляксандр Арановіч на судзе адмовіўся ад дачы паказанняў, як і падчас следства. Справа будуецца на сведкавых паказаннях: відавочцаў з Савецкай плошчы ў Гродне, супрацоўнікаў АМАПа, якія ажыццяўлялі затрыманне 29 траўня ў Гродне, супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія праводзілі ператрус, і іншых. На судзе зачытваюцца аўдыёзапісы тэлефонных перамоваў Ціханоўскага і Статкевіча ад 11 і 14 траўня (да ўзбуджэння крымінальных справаў), якія ніяк не датычацца Арановіча. Маніторынг суда ажыццяўляе праваабаронца Раман Юргель. "Вясна" распавядае, як адбываецца працэс над палітвязнем Аляксандрам Арановічам. У доме бацькоў Арановіча было праведзена тры ператрусы: два – 2 і 4 чэрвеня і трэці – у снежні. Шашку знайшлі падчас другога ператрусу, а прад'явілі абвінавачванне Аляксандру за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК) шляхам захоўвання гэтай шашкі – толькі ў снежні, калі і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. У судзе дапыталі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якія праводзілі ператрус. Як стала вядома з іх паказанняў, ператрус быў санкцыянаваны намеснікам Генеральнага пракурора Беларусі. Пры гэтым, першы ператрус праводзіўся ў рамках артыкула 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка). Хоць пазней Арановічу прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК, Ператрус ажыццяўлялі чатыры супрацоўнікі ГУБАЗіКа (Лапацін, Белькечыч, Дубовік, Козун) з розных упраўленняў і следчы.

Валадар Цурпанаў. Фота валанцёраў "Магілёўскай вясны" Магілёўскага актывіста і палітычнага зняволенага Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №.4

Разгон акцыі пратэсту каля "Пушкінскай". Фота Reuters У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля.

Суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Юлія Густыр вынесла прысуд у дачыненні да Вадзіма Луковіча2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму (столькі ж запытваў дзяржабвінаваўца Арцём Цвяткоў). Прысуд вынесены па сукупнасці віны ў трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Праваабаронцы "Вясны" ў панядзелак 15 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.  Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY 16 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна пачалі разглядаць справу палітвязня Ягора Сугойдзя, якога абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня. Дзяржабвінавачанне падтрымлівае памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.