Cўд Савецкага раёна Мінска У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў.

Па матэрыялах следства Валерый Богдан 6 снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве. Быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа.

У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт – на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці.

У судовай зале сведкі па справе знаходзяцца ў балаклавах. На мінулае пасяджэнне яны не з’явіліся, паколькі былі ў адпачынку

Пракурор запрасіў для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Будзе дапоўнена.

Крыніца: За дзве ўвагнутасці на спецтранспарце пракурор запрасіў мінчуку два гады "хіміі"