Максім Ялканаў. Скрыншот з відэа МУС. 29-гадовага жыхара Рэчыцы абвінавачваюць у арганізацыі групавых беспарадкаў, спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Суд Маскоўскага раёна Брэста. 10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Уладзіслава Яршова. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу).

Дзмітрый Фурманаў у судзе. Фота: spring96.org Сёння пасля суда над Дзмітрыем Фурманавым, Уладзімірам Кнігай і Яўгенам Разнічэнка стала вядома, што палітзняволенага Фурманава 9 сакавіка змясцілі ў карцар на пяць дзён. Як паведаміў ягоны бацька, нават сам Дзмітрый не ведае, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання. Па словах бацькі палітзняволенага, Дзмітрый у цэлым не скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў гродненскай турме, куды яго перавезлі з жодзінскага ізалятара перад судом.

Суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня 10 сакавіка агучыла прысуд у дачыненні да Алега Зубрыцкагатры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Арцём Цвяткоў. Асудзілі ж Алега па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). А менавіта — за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае 14 жніўня ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык (ёй Алег таксама павінен выплаціць маральную кампенсацыю памерам у 2500 беларускіх рублёў). Сам Зубрыцкі кажа, што паведамленне не пасылаў, а яго абарона звяртае ўвагу на адсутнасць доказаў. "Вясна" сачыла за тым, як разгортвалася судовае следства па гэтай справе. Спярша крымінальная справа ў дачыненні да Зубрыцкага будавалася на пасланым  паведамленні праз Viber 12 жніўня 2020 года. Пасля таго, як Зубрыцкі паказаў, што яго тэлефонны нумар не зарэгістраваны ў Viber і даказаў гэта, абвінавачванне змянілася: яму паставілі ў віну адпраўку ўжо SMS-паведамлення з пагрозамі Ганне Навумчык, датаванае 14 жніўня. На гэта абарона і сам абвінавачаны звярталі ўвагу яшчэ ў першы дзень судовага пасяджэння:

Аляксандра Патрасаева. Скрыншот з відэа Радыё Свабоды У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – удзел у масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Суддзя суда Цэнтральнага раёна горада Мінска Вікторыя Шабуня 10 сакавіка агучыла прысуд у дачыненні да Алега Зубрыцкагатры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне запытваў дзяржабвінаваўца Арцём Цвяткоў. Асудзілі ж Алега па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). А менавіта — за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае 14 жніўня ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык (ёй Алег таксама павінен выплаціць маральную кампенсацыю памерам у 2500 беларускіх рублёў). Сам Зубрыцкі кажа, што паведамленне не дасылаў, а яго абарона звяртае ўвагу на адсутнасць доказаў. "Вясна" сачыла за тым, як разгортвалася судовае следства па гэтай справе. Спярша крымінальная справа ў дачыненні да Зубрыцкага будавалася на пасланым  паведамленні праз Viber 12 жніўня 2020 года. Пасля таго, як Зубрыцкі паказаў, што яго тэлефонны нумар не зарэгістраваны ў Viber і даказаў гэта, абвінавачванне змянілася: яму паставілі ў віну адпраўку ўжо SMS-паведамлення з пагрозамі Ганне Навумчык, датаванае 14 жніўня. На гэта абарона і сам абвінавачаны звярталі ўвагу яшчэ ў першы дзень судовага пасяджэння:

Антон Матолька. Фота з сайта Еўрарадыё Праваабаронцы "Вясны" 9 і 10 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.

Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 10 сакавіка 2021 г.

Фота Рамана Юргеля 10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

Суд Жлобінскага раёна. У Жлобіне дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву. Іх прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэксу і арт. 364 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух з паловай і трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму адпаведна.