Ілюстрацыйнае фота У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале апорнага пункта, піша "Вечерний Бобруйск". 42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве і прысудзілі да шасці гадоў калоніі. Яго таксама будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Ігар Банцар падчас судовага паседжаньня 12 сакавіка (скрыншот з відэа), "Радыё Свабода" Чарговае паседжанне па справе Ігара Банцэра, які дзясяты дзень трымае галадоўку ў СІЗА, пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 12 сакавіка, перадае "Радыё Свабода".

12 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Першапачаткова справа была ўзбуджана па ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), аднак пазней справу перакваліфікавалі на ч. 1 гэтага артыкула. Паводле яго, палітвязню пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Лукашэвіч. Бок абвінавачвання прадстаўляе памочніца пракурора Аліна Касьянчык. Менавіта яна выступала дзяржабвінаваўцай па справе журналістак Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, а таксама ў некалькіх іншых палітычна матываваных крымінальных працэсах. “Вясна” з дапамогай валанцёраў назірае за судовым працэсам.

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі Мінск, 12.03.2021

Праваабаронцы "Вясны" 12 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Аляксандр Іваноў перад паседжаннем Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 22-гадоваму Аляксандру Іванову. Яго пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму: такое пакаранне прасіў пракурор Васіль Марчук.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 10 жніўня ў Мінску. Адразу яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул на ч.1 арт. 342 Крымінальга кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнае. Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо семь месяцаў. На паседжанні дазволілі прысутнічаць толькі некаторым сваякам і сябрам. Астатніх ахвочых не пусцілі, матывуючы гэта каронавірусам. Дзяніс Чыкалёў. Фота:

Аляксей Мельнікаў. У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава. Яго абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 293 КК РБ Крымінальнага кодэксу - масавыя беспарадкі.

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці Мінск, 11 сакавіка 2021 г.

Аляксандра Патрасаева У судзе Маскоўскага раёна Менска 11 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – удзел у масавых беспарадках. Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.