- Катэгорыя: Вясна
Жыхароў Воршы Аляксандра Бажкова і Міхаіла Беркаса прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341 Крымінальнага кодэкса РБ. Суд прызначыў ім тры і адзін месяцы арышту адпаведна. 32-гадовага Аляксандра Бажкова абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынкі калоніі ў Воршы. У якасці "сродкаў злачынства" ён выкарыстаў "пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі , а таксама фарбу чырвонага колеру". Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Днямі Генеральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да пяці чалавек. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а аднаго з іх – у перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама (арт. 191 КК). Да гэтага часу было вядома толькі пра аднаго абвінавачанага па ч. 2 арт. 191 КК Беларусі — Сяргея Ціханоўскага.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" ў суботу 13 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
31 снежня 2020 прысудам суда Кастрычніцкага раёна Менска Глеб Гатоўка асуджаны за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК, ч. 2 арт. 363, арт. 364 і ч. 1 арт. 435 КК і падвергнуты пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па яго справе. «У дзень, калі будзе дастаткова пераканання паліцэйскага, памрэ правасуддзе» — цытата з фільма «Прысуд», 2018.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску. Адразу яго абвінавачвалі па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч.1 арт. 342 Крымінальга кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). На судзе палітвязень віну не прызнае. Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо семь месяцаў. На паседжанні дазволілі прысутнічаць толькі некаторым сваякам і сябрам. Астатніх ахвочых не пусцілі, матывуючы гэта каронавірусам. Справу разглядае суддзя Алена Бушава, "Вясна" назірае за гэтым судом і распавядае яго акалічнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" 12 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня. Тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты на два месяцы, паведамляе "Новы Час".