У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Валерыя Богдана ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 Крымінальнага кодэксу РБ).
Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў.
Па матэрыялах следства Валерый Богдан 6 снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве. Быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа.
У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт – на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці.
У судовай зале сведкі па справе знаходзяцца ў балаклавах. На мінулае пасяджэнне яны не з’явіліся, паколькі былі ў адпачынку
Пракурор запрасіў для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Будзе дапоўнена.