- Катэгорыя: Вясна
Палітвязня Іллю Лабацэвіча ў калоніі пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач да 16 траўня праз незразумелыя прычыны. Зараз ён у лякарні.
- Катэгорыя: Вясна
Ад імя Праваабарончага цэнтру “Вясна” працягваюць рассылацца фэйкавыя лісты на англійскай мове на электронныя адрасы еўрапейскіх парламентарыяў і амбасадараў еўрапейскіх краін. Першы такі ліст быў разасланы 19 лютага. У ім значылася, што “Вясна” нібыта сур’езна заклапочана ростам парушэнняў правоў грамадзян на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў у шэрагу еўрапейскіх краінаў, адсутнасцю рэакцыі на гэта з боку міжнародных праваабарончых арганізацый і нібыта заклікае правесці расследванне такіх парушэнняў. У дадатку змяшчалася 28 фота, відавочна, спампаваных з адкрытых крыніцаў у інтэрнэце.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы "Вясны" ў чацвер, 18 сакавіка, працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, ператрусы і іншыя формы ціску на грамадзян за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна Мінска вынесены прысуд Івану Дацышыну. Яго прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму: менавіта такое пакаранне прасіў пракурор.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў 26-гадовага палітзняволенага слесара з Барысава Сяргея Брыля на тры гады "хіміі". Суддзя Геннадзь Янкоўскі прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%", а таксама за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту. Адразу на Сяргея ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, але потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул. Палітзняволенага ўтрымлівалі пад вартай з 23 верасня, а 17 сакавіка пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў залі суда. "Мінсктранс" заявіў пазоў на суму 38 тысяч рублёў – на такую суму арганізацыя ацаніла шкоду, якую Сяргей прычыніў сваімі дзеяннямі падчас пратэстных акцый. Дзяржаабвінавачванне па гэтай справе падтрымлівала пракурорка Качанава. На судзе віна палітзняволенага абгрунтоўвалася скрыншотамі перапісак у тэлеграм-чаце "Водители 97%". Сярод заклікаў – "Пара пераварочваць аўтазакі!". Таксама Сяргея Брыля абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах 9, 10, 16 жніўня. Фота- і відэадоказаў факту ўдзелу ў масавых мерапрыемствах няма, але сам Сяргей не адмаўляў на судзе свой удзел у пратэстных акцыях. "Мінсктранс" заявіў пазоў за прыпынак руху транспарту ў агульнай суме на 38 тысяч рублёў. Суддзя пастанавіў разглядаць гэты пазоў у грамадзянскім парадку.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейца Максіма Сіліча абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 309 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
- Катэгорыя: Вясна
Следчыя дзеянні ў адносінах да сябраў і валанцёраў Праваабарончага цэнтру “Вясна” не спыняюцца ні на дзень.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску. Хлопца затрымалі 10 жніўня і распачалі супраць яго крымінальную справу па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках), а потым справу перакваліфікавалі на больш мяккі артыкул – на ч. 1 арт. 342 Крымінальна кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак). Дзяніса ўтрымліваюць пад вартай ужо сем месяцаў. На судзе палітвязень віну не прызнае. З матэрыялаў справы стала вядома, што ён быў валанцёрам штаба Бабарыкі, а яго самога спрабавалі выставіць беларускім добраахвотнікам «Зубром» з «Азова» – на судзе даследуюцца фатаграфіі добраахвотніка. Па матэрыялах справы, Чыкалёў парушыў 9 жніўня працу аднаго аўтобуса, за гэта "Мінсктранс" выставіў пазоў на суму 6 126 рублёў і 81 капейку. Справу разглядае суддзя Алена Бушава. "Вясна" назірае за гэтым судом і распавядае ягоныя абставіны. Паводле версіі абвінавачвання, Дзяніс Чыкалёў увечары 9 жніўня прыбыў у сталіцу з Гомеля, каб "прыняць актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываюцца ў цэнтральнай частцы сталіцы".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 17 сакавіка абвясцілі прысуд мінскаму архітэктару Вадзіму Дзмітронку, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.