У Савецкім судзе Мінску 11 сакавіка вынеслі прысуд па пкрымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства») супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся». Суддзя Аляксандар Воўк асудзіў мужчыну на адзін год "хіміі". Менавіта такое пакаранне прасіў для абвінавачанага пракурор. Пацярпелымі ў справе праходзілі шэсць супрацоўнікаў выдавецкага дому «Беларусь сегодня»: Міхаіл Лябедзік (першы намеснік дырэктара — галоўнага рэдактара выдавецкага дома «Беларусь сегодня»), журналісты Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая, Дзьмітры Крат, Раман Рудзь і кіраўнік упраўлення матэрыяльнага забеспячэння. Паводле абвінавачвання 23 верасня 2020 года, знаходзячыся ў грамадскім месцы, "па вуліцы Б. Хмяльніцкага ў горадзе Мінску, маючы намер на дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пагрозай прымянення гвалту і пашкоджаннем чужой маёмасці, нанёс фарбавальным рэчывам на металічны плот надпісы абразлівага характару, якая змяшчала пагрозу прымяніць гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Выдавецкі дом "Беларусь сегодня", у тым ліку ў дачыненні да шасці пацярпелых, а таксама пашкодзіў у грамадскім месцы маёмасць, якое належыць ААТ «Будтрэст №35»". Матэрыяльных прэтэнзій да Юрыя не было заяўлена.

Суд Фрунзенскага раёна. Фота: tut.by У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 10 сакавіка пачаўся судовы працэс над Дар’яй Захар, якую абвінавачвалі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Праваабаронцы "Вясны" 11 сакавіка працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных справаў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў. У Гродне цяпер у двух судах судзяць чатырох чалавек па "справе Ціханоўскага": Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку і Аляксандра Арановіча. Усіх затрымалі 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце. За кратамі іх утрымліваюць ужо дзесяты месяц. Першых трох судзяць у судзе Кастрычніцкага раёна з 18 студзеня, іх абвінавачваюць у актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 29 траўня ў Гродне падчас выбарчага пікету па збору подпісаў (ч.1 арт. 342 КК). Акрамя гэтага, Разнічэнку і Кнігу абвінавачваюць у гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да міліцыянтаў (арт. 364 КК), які ахоўвалі грамадскі парадак на Савецкай плошчы. 1 сакавіка ў Гродне ў судзе Ленінскага раёна пачаўся разгляд справы палітзняволенага кіроўцы аўтадому "Страна для жизни" Аляксандра Арановіча. Яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня. Таксама яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 13 арт. 293 КК (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадкаў) за захоўванне на гарышчы дома ў сваіх бацькоў у Старых Дарогах старай дымавой шашкі. У судзе Кастрычніцкага раёна сёння па "справе Ціханоўскага" праходзіць адзінаццатае паседжанне, а ў судзе Ленінскага раёна — восьмае. Цяпер на іх дапытваюць сведак: супрацоўнікаў АМАПу, відавочцаў інцыдэнту на Савецкай плошчы і іншых. "Вясна" працягвае назіраць за гэтым працэсам. Распавядаем і паказваем, як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Гродна Вольга Бекушава. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымлівае старэйшы памочнік пракурора Гродна Мікіта Мыслівец. Па справе пацярпелымі выступаюць чатыры міліцыянты: участковыя Уладзімір Казлоўскі і Александр Хваленя, супрацоўнікі АМАПу Рахунок і Буднік. 

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета". У судзе  Смаргонскага раёна 11 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.

Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна" У тэлеграм-канале "МотолькоПомоги" з'явіўся законапраект "Аб змене законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці". У ім прапануецца забараніць адвакатам, якія працуюць індывідуальна, і адвакацкім бюро абараняць людзей, якія праходзяць паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў, паведамляе TUT.BY.

Дзяніс Дземух У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Ілюстрацыйнае фота. Сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынесены прысуд 18-гадоваму Сяргею Турунову, якога прызналі вінаватым у псаванні маёмасці і нанясенні шкоды дарожна-маставому прадпрыемству на суму 56 рублёў 73 капейкі.  

Іван Вярбіцкі. Фота: "Рэгіянальная газета". У судзе  Смаргонскага раёна 11 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Сяргея Ціханоўскага, лідара незарэгістраванага аб'яднання "Народная грамада" Мікалая Статкевіча і іх паплечнікаў, паведамляе СК. Сяргею Ціханоўскаму прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: