Праваабарончы цэнтр "Вясны" 7 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Ігар Лазавік (злева) і яго адвакат 10 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гарадзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах да міліцыянта). Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны. 

Судовая зала. Ілюстратыўнае фота У Мінску і рэгіёнах 9 і 10 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, а таксама затрыманымі на чаяванні з суседзямі. 

У Брэсце вынесены прысуд Івану Ракіцю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 363 Крымінальнага кодэксу і прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму: менавіта такое пакаранне прасіў прызначыць пракурор. Ракіць узяты пад варту ў залі суда. Па версіі абвінавачання, дзявятага жніўня Іван Ракіць на адной з вуліц Брэста ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дзе аказаў супраціў міліцыянту — падпалкоўніку міліцыі Дзягелю —  і ўдарыў яго кулаком ў сківіцу. Атрыманую супрацоўнікам траўму абвінавачанне аднесла да "лёгкіх цялесных пашкоджанняў". 

Летам 2020 года ўпершыню пра жанчын Беларусі гучна загаварылі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні. Шмат СМІ пісала, што ў мірных пратэстаў “жаночы твар” і менавіта жанчыны яго рухаюць. Гэта звязана і з рашучасцю Святланы Ціханоўскай вылучыць сваю кандыдатуру на пост прэзідэнта замест арыштаванага мужа, і мірныя жаночыя ланцугі салідарнасці пасля катаванняў на Акрэсціна, і жаночыя суботнія маршы, і аб’яднанне трох штабоў – Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай, якія сталі сапраўднымі лідаркамі руху за дэмакратычыныя змены ў краіне. Гэта таксама і незлічоная колькасць дзяўчат, жанчын, бабуль, якія кожны дзень робяць нябачную працу: пішуць лісты падтрымкі, наведваюць судовыя працэсы, збіраюць перадачы для родных за кратамі, падтрымліваюць адна адну і ўсіх навокал.

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 сакавіка агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра. Суддзя Вера Філонік асудзіла адразу дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 гады калоніі — менавіта такое пакаранне прасілі пракуроры. Сярод асуджаных — палітзняволеныя бацька і сын, таксіст, студэнт, школьнік і іншыя. На абвяшчэнне прысуду па беспарадкаў не патрапіла каля 20 чалавек. Пацярпелымі па справе прызнаныя 29 чалавек, большасць з іх – міліцыянты, шкоду ацанілі ў 27 тысяч беларускіх рублёў.  Як піша тэлеграм-канал брэсцкай "Вясны", суддзя палітчыла, што віна ўсіх абвінавачаных ва ўдзеле ў масавых беспарадках 10 жніўня па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса даказаная і прызначыла наступныя тэрміны:

Праваабарончы цэнтр "Вясны" 6 сакавіка працягвае збіраць і фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Дзяніс Дземух У судзе Заводскага раёна Менска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзянісу Дземуха. Судзьдзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

44-гадовы футбольны заўзятар "БАТЭ" Сяргей Бахун звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з нагоды парушэння яго правоў у 2014 годзе на стадыёне падчас матчу БАТЭ — «Слован» (Славакія), калі яго затрымала міліцыя за з'яўленне на арэне з шалікам з гербам «Пагоня». Мужчыну амаль увесь матч пратрымалі ў пакоі міліцыі без аніякіх юрыдычных падставаў. Мужчыну вельмі абурыла гэтая сітуацыя, бо на матч у Барысаў ён прыехаў з Брэста, заплаціў грошы за квіток, але гульні любімай каманды так і не ўбачыў. Цяпер Сяргей Бахун з дапамагой Праваабарончага цэнтра “Вясна” хоча дабіцца справядлівасці праз Камітэт ААН. Гэтая гісторыя цягнецца з 26 жніўня 2014 года, калі БАТЭ прымаў дома “Слован” з Браціславы. БАТЭ тады выйграе 3:0 і выходзіў у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў, але Сяргей Бахун гэтага амаль не бачыў — у сярэдзіне першага тайма яго вывелі з трыбуны міліцыянты і пратрымалі амаль да канца матча ў “апорцы” стадыёна. Падставай для такіх дзеянняў праваахоўнікаў паслужыў шалік з выявай гістарычнага герба «Пагоня», які быў на шыі у заўзятара. Прынамсі, менавіта такую прычыну, па словах Сяргея Бахуна, агучыў Вячаслаў Паўлавец, у той час яшчэ маёр, які правёў «прафілактычную» гутарку з затрыманым.

Праваабарончы цэнтр "Вясны" пятага сакавіка працягвае фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўладаў. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: