- Катэгорыя: Вясна
У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска 10 чэрвеня агучылі прысуд ў дачыненні да валанцёраў штаба Бабарыкі, палітзняволеных Ігара Ярмолава, Дзмітрыя Канапелькі, Уладзіслава Карэцкага і Мікалая Сасева, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 КК) і іншай падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 КК).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 чэрвеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" Сцяпана Латыпава. 1 чэрвеня ў суд Латыпава прывезлі з відавочнымі слядамі збіцця, а неўзабаве ён сам на працэсе заявіў аб так званай "прэс-хаце", у якую яго ўкінула адміністрацыя турмы, каб дамагчыся прызнальных паказанняў. Пася гэтага Сцяпан спрабаваў забіць сябе наўпрост у залі суда — падчас паседжання, седзячы ў клетцы, ён уваткнуў сабе ў горла ручку. Суд быў перапынены, мужчыну забралі ў бальніцу, дзе яго прааперавалі: пашкоджанняў жыццёва важных органаў выяўлена не было. І ўжо ў ноч адразу пасля аперацыі, з 1 на 2 чэрвеня, сілавікі забралі Сцяпана з бальніцы і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Сёння суд над палітвязнем працягнуўся. Справу палітвязня разглядае суддзя Аляксандр Волк, дзяржабвінавачанне падтрымлівае пракурор Уладзімір Рабаў. На суд, які ўжо адбываецца ў новым будынку на вуліцы Францыска Скарыны, Сцяпана Латыпава зноў прыйшло падтрымаць шмат людзей. Некаторыя з іх былі ў цішотках "Берегите ёжика!" Таксама на суд прыйшлі прадстаўнікі ЕС. Па словах родных Сцяпана, у яго дома жылі тры вожыкі. На суд змагло патрапіць каля 15 чалавек — яшчэ больш засталіся на вуліцы. Прычына недопуска — "неспрыяльная эпідэміялагічная абстаноўка".
- Катэгорыя: Вясна
У расійскіх следчых ізалятарах на дадзены момант утрымліваюцца шэсць беларусаў, якіх беларускія ўлады пераследуюць у сувязі з выбарчымі пратэстамі. У Беларусі іх абвінавачваюць па артыкулах 293, 363 і 364 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі, гвалт у дачыненні да сілавікоў. Усе былі затрыманыя на тэрыторыі Расіі мясцовымі сілавікамі пасля аб'яўленнях іх у міжнародны вышук. Беларусь дамагаецца іх экстрадыцыі, але пакуль беспаспяхова. Расійскія праваабаронцы дамагліся вызвалення з-пад варты адміністратара тэлеграм-чата "Ліда для жыцця" Мікалая Давыдчыка — Генеральная пракуратура Расіі адмовілася экстрадаваць яго. Затрыманага ў студзені антыфашыста з Брэста Андрэя Казімірава ў Расіі прызналі палітвязнем. Шасцёра беларусаў сядзяць у ізалятарах (некаторыя амаль паўгода) у чаканні канчатковых рашэнняў аб іх экстрадыцыі. "Вясна" распавядае гісторыі шасці затрыманых па "палітычных" артыкулах беларусаў, якія цяпер утрымліваюцца ў расійскіх ізалятарах. 12 красавіка ў Расіі быў затрыманы брэстчанін Вадзім Дубойскі. 16 красавіка яго ўзялі пад варту ў СІЗА-3 г. Белгарада. Паводле інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, у жніўні Вадзім быў затрыманы і збіты ў падвалах так званага Дома правасуддзя ў Брэсце. Тады яго выпусцілі ноччу, праз суткі, без якіх-небудзь дакументаў. Потым ад стрэсу Вадзім трапіў у бальніцу. А пасля таго, як ён зняў пабоі, на яго завялі крымінальную справу па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). У верасні яго высачылі і затрымалі па дарозе да лекара. Пасля гэтага Вадзім пакінуў Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява беларускай праваабарончай супольнасці ў сувязі з асуджэннем да пазбаўлення волі Паліны Шарэнда-Панасюк 9 чэрвеня 2021 года
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лідскага раёна 9 чэрвеня абвясцілі прысуд былому фельчару хуткай дапамогі Алегу Краўцову. Яго вінавацілі ў актыўных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі прадак (ч. 1 арт. 342 КК) і наўмысным прывядзенні ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння (ч. 1 арт. 309 КК).
- Катэгорыя: Вясна
Жонка асуджанага да двух гадоў пазбаўлення волі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў" Арцёма Анішчука ў Магілёўскай калоніі паведаміла, што да яго змог трапіць адвакат. Падчас сустрэчы высветлілася, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15, піша "Новы Час". «Наш адвакат паехаў да мужа. Падчас допыту, пры якім прысутнічаў старшы следчы Магілёўскага міжраённага аддзела СК РБ Скавародкін П. А. Мой муж паведаміў адвакату, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15», — паведаміла Вольга Анішчук.
- Катэгорыя: Вясна
На Нацыянальным прававым партале апублікавалі закон, які ўносіць змены ў Крымінальны кодэкс. Паводле іх, цяпер на тры гады ў калонію можна адправіцца за паўторны ўдзел у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах". На чатыры — за публічную дэманстрацыю экстрэмісцкай сімволікі. На пяць — за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. "Наша Ніва" спытала ў юрыста "Вясны" Паўла Сапелкі, як гэта будзе дзейнічаць на практыцы.
- Катэгорыя: Вясна
Дзявятага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк, актывістцы Еўрапейскай Беларусі. Суддзя Брэган прызначыў жанчыне пакаранне, якое запрасіў пракурор Купрэньчыу: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя пастанавіў задаволіць тры пазовы (на суму дзве тысячы рублёў, адну тысячу рублёў і паўтары тысячы рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
У канцы студзеня брэсцкія суды пачалі разглядаць адну з самых масавых "палітычных справаў" у гісторыі Беларусі — "справа карагодаў". Праз месяц пасля выбараў, 13 верасня, на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі і танчылі. Тады для разгону каля тысячы ўдзельнікаў акцыі ўпершыню быў ужыты вадамёт, а потым распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Колькасць фігурантаў "справы карагодаў" падбіраецца пад сотню: па гэтай справе затрымліваюць і цяпер. Суды адбываюцца ў канвеерным парадку — судзяць "партыямі". 3 чэрвеня асудзілі ўжо пятую "дзясятку", фігурантамі якой выступалі, у тым ліку, тры палітвязні. Дваіх — Радзівона Медушэўскага і Ігара Вінакурава — пасля 2,5 і 3 месяцаў у СІЗА адпаведна адпусцілі на волю, пакараўшы іх 1,5 гадамі "хатняй хіміі". Яшчэ аднаго палітвязня — Аляксандра Храпко — адправілі на год у калонію. "Вясна" пагутарыла з вызваленым у зале суда Радзівонам пра яго пераслед па "справе карагодаў", сукамерніках і ўмовах утрымання ў СІЗА-7, пра салідарнасць і ціск, пра жоўтыя і чырвоныя пазнакі палітвязняў. На лаўку падсудных па "справе карагодаў" трапілі ўжо 71 чалавек. У асноўным, у дачыненні да фігурантаў гэтай справы прымяняецца мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе. Але, пры гэтым, ужо каля дзясятка людзей, якія пераследуюцца ўладамі за ўдзел у брэсцкім карагодзе 13 верасня, трапілі ў СІЗА-7. 23-гадовы Радзівон Медушэўскі — адзін з іх. Хлопец трапіў за краты 16 сакавіка, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Радзівон распавёў пра тое, як апынуўся ў следчым ізалятары на 2,5 месяца і што яму давялося перажыць у гэты час.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: