- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім абласным судзе суддзя Ірына Ланчава ў закрытым судзе асудзіла семь палітвязняў: сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча – да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага – да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, рэдактарку тг-канала "Мая краіна Беларусь" Ірыну Шчасную – да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. 25 траўня пасля абвяшчэння прысуду фігуранты справы ў клетцы скандавалі: "Верым! Можам! Пераможам!", пасля чаго Паўла Севярынца і Максіма Вінярскага трымалі ў "бетонным стакане". Яшчэ да прысуду родным палітвязняў прапанавалі напісаць заявы на спатканне, пасля чаго Магілёўскі абласны суд задаволіў просьбы. "Вясна" сабрала расповяды родных фігурантаў гэтай справы аб спатканнях з палітвязнямі ў магілёўскай турме №4. Пасля суду жонцы Паўла Севярынца Вользе далі 2 гадзіны на спатканне з мужам — сустрэчу праз шкло з размовай праз тэлефон, піша Свабода. На спатканне Вольга ўзяла 3-гадовага сына Францішка, якога Павал не бачыў з 7 чэрвеня мінулага году, калі яго затрымалі непадалёк ад свайго дома пасля мітынгу каля Камароўскага рынку. Паводле Вольгі Севярынец, яны з мужам не гаварылі аб прысудзе і працэсе, а засяродзіліся на агульных сямейных справах.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.
- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў з парламентаў еўрапейскіх краінаў, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага парламента. “Хросныя” з’явіліся ў Аляксандра Целешмана, Алеся Пушкіна, Арцёма Мядзведскага, Аляксея Раманава, Аляксея Самусенкі, Сяргея Ярашэвіча, Мікіты Літвіненкі, Мікалая Малюты, Рамана Сідзюка.
- Катэгорыя: Вясна
Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенага і з аднаго з лідараў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава асудзілі да 2 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 2 гады за ўхіленне ад адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 415 КК), піша "Радыё Свабода". Падставай для крымінальнай справы супраць актывіста, асуджанага на тры гады «хіміі», стала, як адзначана ў абвінавачанні, парушэнне правілаў унутранага распарадку ва ўстанове. Падсудны сваёй віны не прызнае і заяўляе, што «следства ў ягонай справе не было». Працэс праходзіў у судзе Круглянскага раёну пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Сасноўскага. Дзяржаўнае абвінавачанне прадстаўляў пракурор раёну Міхаіл Андросенка. Падсудны бараніў сябе сам. У апошнім слове Валадар Цурпанаў заявіў, што яго незаконна і несправядліва ўзялі пад варту. Ён назваў інкрымінаваны яму артыкул «рудыментам гулагаўскай сістэмы пакарання», які мае быць скасаваным. Цурпанаў лічыць, што ягонае зняволенне з'яўляецца помстай за тое, што ён дамогся сустрэчы з кіраўнікамі гораду і вобласці, на якой агучыў патрабаванні пратэстоўцаў. Згадаў, што «край знаходзіцца ў працэсе негвалтоўнай рэвалюцыі», мэта якой палягае ў выбудоўванні беларускай дзяржавы, і гэта, настойваў ён, абумовіла яго зняволеньне.
- Катэгорыя: Вясна
Паказаныя па тэлебачанню прызнанні Рамана Пратасевіча і Софʼі Сапегі парушаюць іх права на справядлівы суд і маглі быць дадзеныя пад прымусам і катаваннямі. А таму ў якасці неадкладнага сродку прававой абароны іх трэба вызваліць, заявіў Матэа Мэкачы — дырэктар Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. Ён таксама заклікаў беларускія ўлады расследаваць сцвярджэнні, што Раман Пратасевіч і Софʼя Сапега зазналі катаванні ці іншае жорсткае абыходжанне. У якасці неадкладнага сродку прававой абароны іх трэба вызваліць, заявіў дырэктар БДІПЧ АБСЭ.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля выбараў заведзена больш за 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Спіс палітзняволеных павялічваецца амаль штодзённа. За час пратэстаў дасылаць лісты салідарнасці палітвязням і насіць перадачы затрыманым у ізалятары стала нашай штодзённасцю. Вынаходлівыя беларусы і беларускі прыдумалі шмат спосабаў падтрымкі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Адпраўка тэлеграмы ў зняволенне з дому, грашовы перавод на турэмную краму праз інтэрнэт-банкінг, дапамога замовіць кнігі вязню з бібліятэкі СІЗА ці нават з бліжэйшай кніжнай крамы і многае іншае — «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у карцінках. «Вясна» сабрала магчымыя спосабы дапамогі палітычным зняволеным у адным матэрыяле.
- Катэгорыя: Вясна
Прыяцелька палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі атрымала ад яго ліст. Ён піша, што яму прад’явілі канчатковае абвінавачанне, і расказвае пра сваю «віну», перадае "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).
- Катэгорыя: Вясна
В суде Мостовского района 4 июня началось рассмотрение уголовного дела в отношении Сергея Бурака, которого обвиняют в оскорблении президента (ст. 368 УК) и надругательстве над государственными символами (ст. 370 УК).