- Катэгорыя: Вясна
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў еўрапейскіх краінаў, а таксама прадстаўнікі Еўрапейскага парламента. “Хросныя” з’явіліся ў Рамана Пратасевіча, Ігара Поварава, Канстанціна Свідуновіча, Дар'і Данілавай, Сафіі Сапегі, Сафіі Малашэвіч, Віталя Прохарава, Антона Лакішыка, Данііла Богната і Аляксандра Баброва.
- Катэгорыя: Вясна
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенай Марыі Несцеравай прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытвала дзяржабвінаваўца Зубік. А прысуд вынесла 4 чэрвеня суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Алена Капцэвіч. Несцераву прызналі вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, і арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і ўстаноў (ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэкса РБ). Усё — за тэлеграм-каналы і чаты, у якіх яна ўдзельнічала. Перапіскі з іх ляглі ў аснову 47-старонкавага абвінавачвання.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам «Вясны» вядома як мінімум пра 332 затрыманых беларусаў у траўні па адміністрацыйных справах, звязаных з акцыямі пратэсту. З іх 74 чалавека аштрафавалі агулам на 261 609 рублёў (9 021 базавых велічыняў), што ў 2,5 разы больш, чым у красавіку. На «суткі» тэрмінам ад 5 да 30 сутак былі адпраўленыя 160 чалавек. Агулам за адзін месяц беларускія суддзі арыштавалі па «палітычных артыкулах» на 2 144 сутак (амаль 6 гадоў). Справы яшчэ мінімум 30 чалавек адправілі на «дапрацоўку» або спынілі праз даўнасць правапарушэння. «Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, за якія беларусаў каралі на працягу мінулага месяца.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Заводскага раёна чацвёртага чэрвеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе супраць чатырох адміністратараў тэлеграм-канала і чата “Кіроўцы 97”.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенай Марыі Несцеравай могуць даць 3 гады калоніі агульнага рэжыму — менавіта аб такім пакаранні хадайнічала дзяржабвінаваўца Зубік падчас спрэчкі бакоў 3 чэрвеня. Суд над Марыяй праходзіў 31 мая і 1, 2, 3 чэрвеня, а судовае следства будавалася на зачытванні перапісак у telegram. Несцерава ж заявіла аб збіцці пры затрыманні сілавікамі. Прысуд палітзняволенай вынесе суддзя суда Заводскага раёна горада Мінска Елена Капцэвіч 4 чэрвеня а 15.30. "Вясна" распавядае пра судовы працэс над Марыяй. Распавядаем, што вядома пра 54-гадовую палітзняволеную мінчанку Марыю Несцераву
- Катэгорыя: Вясна
Вечарам 2 чэрвеня ў мінскім парку "Цівалі" адбыліся масавыя затрыманні мясцовых жыхароў, якія знаходзіліся ў альтанцы і выгульвалі сабак. Сілавікі схапілі не менш за 12 чалавек. Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна ўсіх затрыманых асудзілі да арышту ці велізарных штрафаў. Адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў і ў дачыненні да раней затрыманых грамадзянаў.