- Катэгорыя: Вясна
Трэцяга чэрвеня Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- Катэгорыя: Вясна
Трэцяга чэрвеня Цэнтральны суд Мінска вынес прысуд 49-гадоваму Сяргею Пракопчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі". Справу разгледзеў суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Арцём Цвяткоў. Пракопчык абараняў сябе сам.
- Катэгорыя: Вясна
Судовыя паседжанні 2 і 3 чэрвеня над антыфашыстамі Цімурам і Тамазам Піпія, Дзянісам Болтуцем і Віталём Шышловым працягнуліся допытам сведак і азнаямленнем з пісьмовымі матэрыяламі справы.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Жлобіна і Жлобінскага раёна вынес прысуды 42-гадоваму Сяргею Перфільеву і ягонаму сыну Станіславу Перфільеву. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і прызначылі пакаранне: два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — "хатняй хіміі" — адпаведна.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна Брэста 3 чэрвеня вынес прысуды па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яшчэ 13 берасцеўцаў. Іх прызналі вінаватымі і пакаралі тэрмінамі ад 1,5 года "хатняй хіміі" да 1 года калоніі за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Суддзя Яўген Брэган вынес наступныя прысуды:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёна была разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара пасёлка Сосны, кіроўцы таксі Сяргея Шарына, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова. Шарын абараняў сябе сам, без адваката.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска 1 чэрвеня падчас разгляду крымінальнай справы 41-гадовага палітзняволенага жыхара "Плошчы пераменаў" Сцяпана Латыпава ён здзейсніў спробу суіцыду – наўпрост ў залі суда ў клетцы ўваткнуў сабе ў горла ручку. Суд быў перапынены, мужчыну забралі ў бальніцу, дзе яго прааперавалі: пашкоджанняў жыццёва важных органаў выяўлена не было. І ўжо ў ноч адразу пасля аперацыі, з 1 на 2 чэрвеня, сілавікі забралі Сцяпана з бальніцы і змясцілі ў СІЗА-1 на Валадарскага, дзе ён да гэтага прабыў восем з паловай месяцаў. Судовы працэс супраць палітвязня адновіцца ўжо 10 чэрвеня. "Вясна" папрасіла відавочцу ўчынку Сцяпана распавесці пра судовае паседжанне над ім, пра палітвязня Латыпава як абвінавачанага па "палітычнай" справе і што адбылося ў чацвёртай залі суда Савецкага раёна 1 чэрвеня ў 14:40. Мы цалкам публікуем аповед відавочцы, каб задакументаваць тое, што адбылося. "Раніцай 1 чэрвеня па дарозе ў суд было незвычайнае хваляванне. Гэта мусіла быць звычайным судовым працэсам, на якім плачуць блізкія, уздыхаюць неабыякавыя, ухмыляюцца пацярпелыя і падморгваюць абвінавачаныя. Працэс павінен быў пачацца ў 10:30. Ужо каля 10:00 на ўваходзе з'явіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і прэс-сакратарка суда. На ўваходзе ў суд ахоўнік трывожна і павольна перапісваў асабістыя дадзеныя кожнага, хто заходзіў у будынак. Чым бліжэй час Х, тым даўжэй была чарга і павольней запіс. Каля 9:50 мы ўпершыню мелькам убачылі Сцяпана Латыпава: канваіры перавялі яго з задняга ўваходу ў адмысловы пакой на першым паверсе. Людзі паступова сталі запаўняць першы паверх суда, а супрацоўнікі міліцыі падняліся на другі паверх да ўваходу ў судовую залу. Тым, хто прыйшоў на працэс, некалькі разоў гучна нагадалі, што фота- і відэаздымкі забароненыя ва ўсім будынку суда. За гэтым сочыць высокі мужчына ў чорным дзелавым гарнітуры, які пастаянна кагосьці адчытвае па тэлефоне.
- Катэгорыя: Вясна
"Ніхто не забараняе вам казаць, выказваць меркаванне можна, трэба абавязкова, але недапушчальна пераходзіць рысу закона", – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнцкай моладдзю 29 студзеня. Спачатку пратэстаў у Беларусі студэнты сталі адной з самых рэпрэсаваных супольнасцяў. Многія студэнты былі кінутыя на «суткі», аштрафаныя, некаторыя пасля адлічэнняў з навучальных установаў пакінулі краіну, некаторыя выехалі на рэабілітацыю пасля катаванняў праз удзел у мірных акцыях пратэстаў, а многія сталі фігурантамі крымінальных справаў. «Вясна назірае» распавядае, колькі беларускіх студэнтаў пацярпелі ад палітычнага пераследу па адміністрацыйных справах з пачатку 2021 года, і за што іх пераследуе дзяржава.
- Катэгорыя: Вясна
У раённых судах Мінска і рэгіёнаў працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы і прыцягваць да адказнасці грамадзянаў за іх актыўную грамадска-палітычную пазіцыю: удзел у несанкцыянаваных мітынгах, пікетаваннях, непадпарадкаванне міліцыянтам, дробнае хуліганства ды інш.