Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020" У судзе Брэсцкага раёна 8 чэрвеня вынеслі прысуды чарговай "партыі" па "карагоднай" крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. На тэрміны да 2 гадоў "хіміі" 12 берасцеўцаў асудзіў старшыня суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак. Сярод асуджаных — бацька і сын, які сядзіць у СІЗА, муж і цяжарная жонка, пружанскі паэт, тры палітзняволеных, якія былі вызвалены ў залі суда. Суддзя прызначыў менавіта такое пакаранне, якое прасілі пракуроры Ярошык і Плышэўскі. Суд Брэсцкага раёна прызначыў наступныя пакаранні фігурантам і фігуранткам "справы карагодаў":

З пачатку чэрвеня з розных папраўчых устаноў прыходзяць звесткі аб тым, што палітычным зняволеным прапануюць падпісаць прашэнні аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка тлумачыць, чаму праваабаронцы крытыкуюць такую працэдуру, а таксама чаму палітычная амністыя мае больш пераваг, чым памілаванне. Сітуацыя вяртае нас у 2011-2012 гады, калі пяць дзясяткаў палітвязняў, якія апынуліся ў СІЗА і калоніях пасля некалькіх працэсаў, сталі ўладам, відаць, занадта дорага каштаваць.

Дзмітрый Канапелька ў судзе. Фота Белсат У судзе Маскоўскага раёна па крымінальнай справе супраць валанцёраў штаба Бабарыкі 8 чэрвеня з апошнім словам выступіў дырэктар IT-кампаніі Дзмітрый Канапелька.

Фота: "Новы час" Восьмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста працягнуўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі. Пракурор Купрэньчык запрасіў для жанчыны два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядае суддзя Брэган. 

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынеслі прысуд 31-гадоваму ютуб-блогеру Аляксею Міхалкевічу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293. Мужчыну затрымалі ў снежні мінулага года "па падазрэнні ў датычнасці да масавых беспарадкаў". Міхалкевіч здымаў відэаролікі на тэмы, звязаныя з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі і прыладамі, якія размяшчаў на сваім Youtube-канале "Дызель", які ствараўся яшчэ ў 2016 годзе. За гэта мужчыну абвінавачваюць у навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках. Таксама падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі зброю і выбуховыя рэчывы, за што яму інкрымінуецца артыкул 295 КК. Мужчына на судзе не прызнаў віну, у тым, што навучаў людзей ва ўдзеле ў масавых беспарадках сваімі відэаролікамі, казаў, што гэта збройная тэма — хобі, якім не займаецца ўжо тры гады. Суддзя Сяргей Кацар асудзіў мужчыну да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое абвінавачванне запрашваў для яго пракурор Фёдар Сініцкі."Вясна" назірала за судом і распавядае абставіны гэтай справы. Аляксея Міхалкевіча супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў в. Дарошкі Мінскай вобласці 16 снежня мінулага года "па падазрэнні ў дачыненні да масавых беспарадкаў, якія адбыліся ў Мінску". Дома і ў гаражы мужчыны правялі ператрус. Яго адразу ўзялі пад варту. Як паведамілі ў Следчым камітэце, падчас ператрусу ў Міхалкевіча знайшлі два віды сыпкіх рэчываў па 19 грам (кідальных выбуховых рэчываў), больш за тры тысячы гільзаў, больш за 70 будаўніча-мантажных патронаў кальцавога ўзгарання, больш за 400 капсулаў-узгаральнікаўрозныя віды самаробнай зброі і патронаў, у тым ліку два ваенных вінтовачных, матэрыялы для вырабу самаробных выбуховых прылад, а таксама аптычны прыцэл, паляўнічая дроб, электронныя шалі і многае іншае.

У судзе Бабруйска. Фота "Вячэрні Бабруйск" У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. Абвінавачанымі па справе праходзілі чатыры жыхара горада: Аляксандр НазаровічАляксандр Мар'ясаўАляксандр ГаўрылаўВіталь Васілевіч.

Судовая зала. Фота: ПЦ "Вясна". Судовы канвеер не спыняецца. Людзей затрымліваюць дома і на працы, праводзяць вобшукі і канфіскоўваюць тэхніку, а потым асуджаюць да сутак ці велізарных штрафаў.

Суд Магілёўскага раёна 7 чэрвеня асудзіў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта). Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі. Такі прысуд вынес суддзя Максім Курпачанка, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы "Вясны". У самым пачатку працэсу 4 чэрвеня дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў, што працэс прайшоў у закрытым рэжыме, патлумачыўшы, што сведкамі па справе будуць праходзіць людзі, якія замяшаныя ў іншым эпізодзе «справы лялек». Суддзя задаволіў хадайніцтва – пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Паліна Шарэнда-Панасюк  Сёмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі, перадае "Наша ніва". 

У Судзе Цэнтральнага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня. Пра гэты суд піша "Палесская Вясна".