Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый Мінск, 11 чэрвеня 2021 г.

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара горада Маладзечна Дзяніса Сырца. Судзілі яго каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце "Молодечно для жизни Chat" . Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і прысудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць пацярпелым маральныя кампенсацыі. Прысуд Дзянісу вынес суддзя Тулейка, а дзяржабвінаваўцам, які папрасіў менавіта такі тэрмін, выступіў Шаравар. Пацярпелымі прызнаныя маладзечанскія міліцыянты і гарадзенская супрацоўніца АМАП, а таксама і публічныя персоны – Лукашэнка, Ярмошына і Карпянкоў. Не ўсе з пацярпелых прыйшлі паўдзельнічаць у працэсе.

У Мінскім абласным судзе 11 чэрвеня завяршыўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара горада Маладзечна Дзяніса Сырца. Судзілі яго каментары ў мясцовым тэлеграм-чаце "Молодечно для жизни Chat" . Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і прысудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць пацярпелым маральныя кампенсацыі. Прысуд Дзянісу вынес суддзя Тулейка, а дзяржабвінаваўцам, які папрасіў менавіта такі тэрмін, выступіў Шаравар. Пацярпелымі прызнаныя маладзечанскія міліцыянты і гарадзенская супрацоўніца АМАП, а таксама і публічныя персоны – Лукашэнка, Ярмошына і Карпянкоў. Не ўсе з пацярпелых прыйшлі паўдзельнічаць у працэсе.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя паседжанні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праявы пратэсту. Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляюцца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэкса). Штодзень па ўсёй Беларусі адбываюцца суды па гэтых артыкулах. На гэтым тыдні прйшлі суды ў Светлагорску, Старых Дарогах, Бабруйску, Карэлічах, Дзятлаве і іншых гарадах за абразу прадстаўнікоў улады у розных сацсетках і па тэлефоне. 1,5 гады “хіміі” і зламаныя рэбры і сківіца за абразу Лукашэнкі на Берасцейшчыне, год калоніі бабруйчаніну за абразу Лукашэнкі, год “хіміі” за каментар пра міліцыянта ў Instagram і іншыя кейсы “Вясна” распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд Брэсцкага раёна 9 чэрвеня асудзіў 40-гадовага Юрыя Вінічука да 1,5 года “хіміі” за абразу прэзідэнта па арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разгядаў суддзя Павел Главацкі, дзяржабвінавачвання падтрымлівала Наталля Шастачук.

10 жніўня ў Брэсце. Фота "Брэсцкай газеты" У судзе Ленінскага раёна Брэста 11 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) супраць чацвёртай партыі берасцейцаў. 12 чалавек судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі ў Брэсце 9 і 10 жніўня мінулага года. Разглядае гэтую справу суддзя Дзмітрый Шурын.

Сяргей Моніч прысудам суда Мінскага раёна Мінскай вобласці ад 2.04.2021 г.асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП – забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК да 1 года пазбаўлення волі, за нанясенне надпісу «Кубракоў – фашыст» па арт. 369 КК да 3 месяцаў арышту, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку – марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 328 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі. Шляхам частковага складання пакаранняў яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў ВК ва ўмовах агульнага рэжыму. У дачыненні да пераследу Сяргея Моніча па артыкулах 339 і 369 за нанясенне надпісаў пратэстнага характару мы, эксперты ПЦ «Вясна», у чарговы раз пацвярджаючы неаднаразова выказаныя праваабарончай супольнасцю патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.), лічым пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Моніча па арт. 339 і 369 КК палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.

Падзеі ў Серабранцы 23 верасня 2020 года. Фота Onliner.by У судзе Маскоўскага раёна г. Мінска на працэсе па справе аб масавых беспарадках 10 чэрвеня былі дапытаныя абвінавачаныя Дзяніс Балтуць і Віталь Шышлоў.

Віктар Паўлаў у судзе. Смяротны прысуд у дачыненні да Віктара Паўлава хутчэй за ўсё прыведзены ў выкананне. Пра гэта дзясятага чэрвеня каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду паведаміла сястра Паўлава – Раіса Анатольеўна.

Вячаслаў Папоў з бацькамі пасля прысуду. Фота spring96.org У судзе Ленінскага раёна разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Вячаслава Папова, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 9-10 і 30 жніўня, а таксама 27 верасня.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 і 10 чэрвеня працягвае збіраць факты палітычнага пераследу па ўсёй краіне. Грамадзян забіраюць з дома, затрымліваюць на працы і на вуліцы, адбываюцца ператрусы і допыты, заводзяцца новыя палітычна матываваныя крымінальныя справы. Улады ўзмацняюць розныя формы ціску і рэпрэсій на людзей за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію: