- Катэгорыя: Вясна
З 14 ліпеня 2021 года пад вартай утрымліваецца Валянцін Стэфановіч — намеснік старшыні "Вясны". Але, акрамя гэтага, Валянцін з'яўляецца і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. На гэтую ганаровую пасаду яго абралі на міжнародным кангрэсе FIDH, які праходзіў на Тайвані ў 2019 годзе. Пра тое, чым займаецца FIDH і што азначае для арганізацыі зняволенне аднаго з яе віцэ-прэзідэнтаў, пра працу Валянціна і яго асобу распавядае Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH (Парыж, Францыя).
- Катэгорыя: Вясна
Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады, паведамляе "Ніша Ніва".
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крамінальнай справы палітвязня Аляксандра Дабрыяніка па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крамінальнай справы палітвязня Аляксандра Дабрыяніка па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
На волю пасля шостага адмінстрацыйнага арышту не выйшлі муж і жонка Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева. 8 і 11 кастрычніка над імі адбыліся чарговыя суды за перасыл адзін адному навінаў з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) Сяргея на чарговыя 15 сутак, а Анастасію — на 14. Гэта іх сёмыя суды — за кратамі па адміністрацыйных артыкулах яны правядуць больш за тры месяцы. «Вясна» распавядае ўсё, што вядома пра пераслед сям'і, пра сённяшні суд, дзе Анастасія прасіла прабачэнне ў следчага Каўрыжкі, і пра ўмовы ўтрымання дзяўчыны ў ЦІП на Акрэсціна. У 27-гадовай настаўніцы мінскай гімназіі Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай у жніўні сканчваўся кантракт. Летам яны два месяцы з мужам праграмістам Сяргеем былі ў Польшчы, а калі вярнуліся, то 15 ліпеня іх затрымалі. Пасля затрымання на адным з праўладных тг-каналаў з’явілася «пакаяльнае відэа» з Анастасіяй. Прапагандыст Азаронак сцвярджаў, што яна даслала ў экстрэмісцкі канал асабістыя дадзеныя дзяцей супрацоўнікаў міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
Недаацаніць важнасць лістоў для зняволеных вельмі складана. Практычна кожны, хто трапіў за краты, скажа, што самую вялікую падтрымку і радасць прыносяць вестачкі з волі. Лісты - гэта не толькі навіны, але і новыя ўражанні і знаёмствы, спосаб камунікацыі і падтрымкі сувязі з рэальнасцю.
- Катэгорыя: Вясна
З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс выказалася пра гэты від пакаранне і патлумачыла, чаму Велікабрытанія выступае супраць яго.