- Катэгорыя: Вясна
Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь з-за таго, што спецслужбы атрымалі доступ да інфармацыі з памяшкання Візавага цэнтру Рэспублікі Польша ў Магілёве і палохалі яго крымінальным артыкулам.
Магілёўскай актывістцы Ганне Ільіной прысудзілі тры гады калоніі нібыта за паклёп на адрас Лукашэнка
- Катэгорыя: Вясна
Ганна Ільіна была затрыманая 27 ліпеня. Першапачаткова ёй прад’явілі арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта). Затым ёй змянілі артыкул на больш цяжкі.
- Катэгорыя: Вясна
Рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца ні на дзень. Праваабаронцам "Вясны" вядомыя вынікі 81 судовага працэсу па адміністрацыйных "пратэсных" артыкулах, якія праходзілі ў верасні. За мінулы месяц беларускія суддзі арыштавалі мінімум 64 чалавекі агулам на 924 дні. Умовы ўтрымання "палітычных" на "сутках" цяпер безумоўна з'яўляюцца катаваннямі. Былы арыштант распавёў "Вясне" пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна ў верасні. Па напаўняльнасці камер на Акрэсціна стабільна нічога не мяняецца ўжо больш за год — "палітычныя" камеры перапоўненыя. Як распавёў былы затрыманы, у яго чатырохмясцовай камеры памерам прыкладна 3х5, 5 у сярэднім знаходзілася ад 13 да 18 чалавек. Матрацаў не выдаюць, як і пастэльнага бялізны, таму спаць даводзіцца на металічнай рашотцы нараў, на падлозе або на лаўцы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 15 кастрычніка да трох з паловай гадоў асудзілі 32-гадовага намесніка дырэктара па вытворчасці Андрэя Трусава. Яго асудзілі за дапамаганне арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342 КК) і за захоўванне наркатычных сродкаў (ч. 1 арт. 328 КК). Следства і пракуратура абвінавачвала Трусава таксама па ч. 1 арт. 329 КК (вырошчванне наркатычных сродкаў), але суддзя апраўдаў яго па гэтым артыкуле з прычыны недаказанасці віны. Мінчука затрымалі 26 траўня як памагатага ў арганізацыі акцый пратэсту за тое, што ён паслаў у тэлеграм-канал "Nexta" і "Nexta live" відэа перамяшчэння спецтэхнікі сілавікоў па праспекце Незалежнасці і адправіў паведамленне з назвай спецтэхнікі. Але падчас ператрусу ў Трусава знайшлі каля двух грам марыхуаны, якія ён сам выдаў сілавікам пры ператрусе. Панятымі пры ператрусе, які праводзілі супрацоўнікі КДБ, выступілі 22-гадовыя афіцэр і вайсковец, аднак на судзе не агучылі, як яны трапілі на працэсуальнае дзеянне да Трусава. Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Карсюк па запыце пракурора Арцёма Цвяткова. Паводле версіі абвінавачвання, Андрэй Трусаў аказаў садзейнічанне арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, якія адбыліся ў горадзе Мінску 1 лістапада мінулага года. А менавіта перадаў арганізатарам дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, адміністратарам телеграм-каналаў "Nехта" і "Nехта live" інфармацыю аб перамяшчэнні супрацоўнікаў АУС і спецыяльнай тэхнікі супрацоўнікаў АУС, а таксама пра назву тэхнікі супрацоўнікаў. Тым самым, на думку абвінавачвання, ён стварыў умовы для здзяйснення злачынства па артыкуле 342 КК. Трусаў ажыццявіў відэаздымку каля 17 гадзін 1 лістапада 2020 года перамяшчэння супрацоўнікаў АУС і спецтэхнікі на праспекце Незалежнасці ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы і валанцёры "Вясны" працягваюць маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія ўлады яшчэ на пачатку 2021 года заявілі ў ААН пра паступленне да іх ад грамадзянаў 4 644 заяваў і паведамленняў "пра ўжыванне падчас спынення несанкцыянаваных пратэстных акцый да асобаў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў фізічнай сілы і спецсродкаў". Сёлета ў канцы жніўня намеснік старшыні Следчага камітэта агучыў абноўленую інфармацыю: у падраздзяленні СК з 9 жніўня 2020 года паступіла амаль 5 тысяч зваротаў і паведамленняў аб ужыванні гвалту з боку міліцыі, з іх у Мінску — больш як 3600.
- Катэгорыя: Вясна
Некалькі сябраў Праваабарончага цэнтра "Вясна", у тым ліку яго старшыня Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч, былі абвінавачаныя ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры. FIDH лічыць, аднак, што сапраўдны матыў гэтых беспадстаўных абвінавачванняў - знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. І прыводзіць наступныя аргументы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка і Полацкага раёна 14 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай прадаўшчыцы Зухры Берасневай, якая абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і паклёп (арт.188 КК РБ).
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі налічваецца ўжо 804 палітычных зняволеных. З іх у зняволенні знаходзяцца 89 жанчын, з якіх 24 ужо адбываюць пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі. За кратамі сёння знаходзяцца журналісткі, студэнткі, праваабаронцы, валанцёркі, актывісткі і жанчыны самых розных прафесій. Акрамя гэтага, ў зняволенні знаходзяцца шмат тых, каго на волі чакаюць дзеці. У Дзень маці "Вясна" ўзгадвае гісторыі жанчын, якія апынуліся па той бок кратаў ад сваіх дзяцей, а некаторыя – наогул разам з дзяцьмі за кратамі. Гэта далёка не ўвесь спіс жанчын, якіх "палітычныя" крымінальныя справы разлучылі са сваімі дзецьмі. Актуальны спіс палітзняволеных можна знайсці на адмысловым сайце "Вясны". Праваабронцы заклікаюць падтрымліваць вязняў лістамі салідарнасці і паштоўкамі.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ўжо тры месяцы, як намесніка старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянціна Стэфановіча ўтрымліваюць за кратамі ў СІЗА-1. Сёння ён адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. У лістах ён дасылае разважанні пра свабоду і адчуванне горада, а таксама дзеліцца тым, як бавіць час.