Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 19 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

20-гадовы палітзняволены Арцём Баярскі ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль сем месяцаў. Справа супраць экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса перададзеная ў суд. Следчыя дазволілі палітвязню два спатканні з бацькамі: яны сустракаліся з ім дзве пятніцы запар. На другім спатканні Арцём спытаў у мамы, ці прыйдуць бацькі і ў наступную пятніцу, але адказ яго засмуціў. Вольга Баярская распавяла “Вясне”, як прайшло другое спатканне з сынам у СІЗА №1.   Як распавядае Вольга, спатканне з Арцёмам было для яе эмацыйна цяжкім. Маці і сын у СІЗА маглі бачыць адно аднаго праз шкло і краты, а размаўляць — праз тэлефонную трубку.

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org Суд Нясвіжскага раёна 18 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе Андрэя Ломшы, якога вінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у паклёпе (арт. 188 КК), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (ст. 369 УК).

Суд горада Полацка. Фота: "Віцебская Вясна". У судзе Полацка і Полацкага раёна 14 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 52-гадовай прадаўшчыцы Зухры Берасневай, якая абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і паклёп (арт.188 КК РБ).

Фота: "Віцебская Вясна". Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч.1 арт. 309 КК) ды ў замаху на такія дзеянні (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады. 

Алег Хічоў. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 18 кастрычніка вынесены прысуд па  крымінальнай справе палітвязня Алега Хічова, якога абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК РБ).

Пратэст у Мінску, 9 жніўня. Фота: "Радыё Свабода" «Мінстранс» працягвае спаганяць з асуджаных пратэстоўцаў шкоду за “блакіроўку дарог” падчас масавых мітынгай і шэсцяў, якія прайшлі ў Беларусі летась у жніўні-кастрычнікі. Да некаторых палітвязняў прадпрыемства выставіла адразу некалькі пазоваў, якія суды амаль адначасова разглядаюць у розных раёнах Мінска. Кожнаму падчас суда па крымінальных справах «Мінсктранс» агучыў суму, якую страціла прадпрыемства ад іх дзеянняў. Пры гэтым, як сцвярджаюць на судзе самі прадстаўнікі «Мінскстранса», немагчыма вызначыць шкоду ад кожнага асуджанага асобна. Тым не менш, сярод адказнікаў ёсць палітвязень, з якога суд ужо тройчы спагнаў вялізарныя сумы адразу за тры дні жнівенскіх пратэстаў. «Вясна» сабрала ўсю вядомую на гэты час інфармацыю пра шкоду «Мінсктранса» падчас мірных акцый пратэстаў і суды па пазовах прадпрыемства да асуджаных пратэстоўцаў.

Вольга Чамаданава. Фота: mvd.gov.by 18 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд 45-гадоваму інжынеру Віктару Лебедзеву: яго прызналі вінаватым паводле арт.369 КК. і асудзілі да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Таксама ён кампенсаваў маральную шкоду ў памеры 3000 рублёў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 16-18 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Мастак і настаўнік гісторыі і мастацтва адной з мінскіх школ Уладзіславаў Бохан вымушана пакінуў Беларусь сёлета ў ліпені пасля затрымання за "пратэсную актыўнасць" у роднай Серабранцы. У кватэру, дзе жыве Уладзіслаў з сям'ёй, раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа выламалі ўваходныя і балконныя дзверы і ўварваліся ў дом. На вачах сямігадовага дзіцяці мінчука жорстка затрымалі. Сам мастак пасля таго, як зламаў нагу, знаходзіўся на рэабілітацыі дома і мог перасоўвацца толькі з дапамогай мыліцаў. Як распавядае Уладзіслаў, менавіта ягоная траўма і дапамагла яму выйсці на волю да суда па адміністрацыйным пратаколе за "непадпарадкаванне пры затрыманні". Ён скарыстаўся гэтай магчымасцю і з'ехаў за мяжу. У той час яго траюрадны брат, палітвязень Дзяніс Болтуць, якога асудзілі да шасці гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах, чакае этапу ў калонію. Уладзіслаў распавёў "Вясне" падрабязнасці свайго пераследу. Уладзіславу Бохану 28 гадоў. Да моманту затрымання пяць гадоў ён выкладаў гісторыю і мастацтва ў адной з мінскіх школ, а таксама быў там класным кіраўніком. Акрамя гэтага, Уладзіслаў піша карціны, стварае калажы, у тым ліку на тэму палітычных падзеяў у Беларусі і Расіі. Адна з самых вядомых ягоных прац — "Несанкцыянаваны шпацыр над горадам" на шчыце, дзе ён інтэрпрэтаваў Шагала на мове рэпрэсій 2020 года.