Скрыншот з камер відэаназірання. Telegram-канал "Брестская газета-2020" У судзе Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка агучылі прысуды шасці фігурантам восьмай групай па "справе карагодаў" па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Сярод іх — палітзняволены пружанец Алег Кулеша, якога ўжо больш за тры месяцы ўтрымліваюць за кратамі і сёння асудзілі да 1 года і 7 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Нагадаем, 13 верасня мінулага года на Маршы герояў у Брэсце на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава пратэстоўцы вадзілі карагод, спявалі песні «Муры» і «Тры чарапахі», танчылі. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам, а потым узбудзілі крымінальную справу. Справу супраць восьмай групы разглядала суддзя Марыя Аліферук, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Андрэй Манько.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT)) рашуча асуджае беспрэцэдэнтную атаку супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі і заклікае да неадкладнай міжнароднай рэакцыі.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 кастрычніка вынеслі прысуд па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) супраць грамадзяніна Беларусі Кастру і Сільва Сержыю. 32-гадовага кіроўцу таксі затрымалі сёлета 12 ліпеня за ўдзел у леташніх жнівеньскіх пратэстах. На судзе Сержыю прызнаў віну. На працэсе мужчыну дапытвалі за кратамі ў кайданках. Суддзя Таццяна Пірожнікава прызначыла яму пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Дзяржаўнае абвінавачванне па справе падтрымліваў Фёдар Сініцкі. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі Кастру і Сільва Сержыю 12 ліпеня ў сябе дома. Пасля затрымання з ім запісалі "пакаяльнае" відэа.

Па дадзеных праваабаронцаў «Вясна», за год беларускія суды асудзілі паводле «палітычных» крымінальных артыкулах мінімум 976 чалавек. З іх беларускія суддзі пазбавалі волі 449 чалавек. Больш за ўсё палітычных прысудаў у Беларусі вынеслі брэсцкія суддзі – па «пінскай справе» і справе «масавых беспарадках» яны адначасова дзясяткамі адпраўлялі людзей у калоніі. Па «справе карагодаў» брэсцкія суддзі вынеслі «палітычныя» прысуды ў адносінах да 81 чалавека. Самыя масавыя «судовыя канвееры» ладзілі брэсцкія суддзі Вера Філонік, Іна Клышпач, Святаслаў Каліна і іншыя. У Мінску такімі групамі судзілі два разы – «справу студэнтаў» і «справу ўдзельнікаў закрытага чату». Адразу 12 і 11 чалавек суддзі Марына Фёдарава і Дзмітрый Астапенка адправілі ў калоніі. «Вясна» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў у Мінску, якія больш за ўсіх па палітычных матывах судзілі беларусаў па крымінальных артыкулах. Колькі чалавек асудзілі па крымінальных "пратэсных" артыкулах, колькі адправілі ў калоніі, самыя суровыя прысуды за год — "Вясна" прыводзіць лічбы крымінальнага палітычнага пераследу за год.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за аўторак, пятага кастрычніка. Рэпрэсіі не спыняюцца: беларусаў па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, ліквідуюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Аляксей Сянькоў. Фота: "Магілёўская праўда" 5 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёна г.Мінска вынеслі прысуд 43-гадоваму Аляксею Сянькову. Яго прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына — падпалкоўнік юстыцыі ў адстаўцы. 5 ліпеня 2021 года яго затрымалі на рабоце ў Следчым камітэце, дзе ён на розных пасадах працаваў з ліпеня 2012 года. У гэты ж дзень яго звольнілі па пагадненню бакоў. Аляксей Уладзіміравіч мае ордэны і медалі, а таксама граматы за бездакорную службу.

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз праходзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Ён ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампаніяй "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз праходзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Ён ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца ў свеце 10 кастрычніка, кампаніей "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў, чаму без сістэмных зменаў па пытанні адмены смяротнага пакарння ў ім не будзе сур’езных зрухаў.

Рыгор Чагадаеў. Фота з сацыяльных сетак У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 4 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе супраць ветэрынарнага доктара Рыгора Чагадаева, якога вінавацілі ў пагрозе ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

Фота з сайта government.nl Праваабарончы цэнтр “Вясна” сярод дванаццаці праваабарончых арганізацый і актывістаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст міжнароднай прэміі “Цюльпан правоў чалавека” за 2021 г., якую ладзіць урад Каралеўства Нідэрланды.