Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 21 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Ілюстрацыя commarts.com У Беларусі на дадзены момант налічваецца 812 палітвязняў – людзей, якіх пазбавілі волі за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Самы просты і даступны для кожнага спосаб падтрымкі іх з’яўляецца напісанне лістоў салідарнасці. “Вясна” папрасіла двух беларусак – шматдзетную маці і пенсіянерку, якія адправілі за краты дзясяткі лістоў і паштовак, распавесці свае гісторыі: што іх матывуе пісаць, якія адказы атрымліваюць ад палітвязняў і чаму гэты спосаб падтрымкі вязняў яны лічаць важнымі.

Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі У судзе Жлобінскага раёна 21 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт. 370 КК РБ). На лаве падсудных - двое мясцовых жыхароў: палітвязні Ілля Патрушаў і Віктар Шмігельскі.

Брэст 10 жніўня. Фота: "Брэсцкая газета" Як паведамляе "Брэсцкая Вясна", яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек: некаторых мужчын перамясцілі з іншых партый праз хваробу, таксама ў гэты працэс уключылі затрыманых падчас перасячэння мяжы з Літвой Руслана Волкава і Глеба Раманава. Усіх іх судзяць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

У палітзняволенай Наталлі Хершэ з'явілася праблема, звязаная са здароўем. У яе пачалі выпадаць валасы: хутка і ў вялікай колькасці, але адпаведныя лекі перадаць пакуль немагчыма. Пра гэта распавёў брат Наталлі Генадзь Касьян. У Наталлі Хершэ адбыўся гарманальны збой. Яшчэ ў Швейцарыі ўрач Наталлі прызначыў ёй дзеля гэтага спецыяльны прэпарат. Але  урач магілёўскай турмы (дзе зараз адбывае пакаранне Наталля) не палічыла патрэбным прызначыць ёй гэты ж прэпарат. Хаця Наталля Хершэ яе вельмі пра гэта прасіла, адзначае Генадзь. Таму гэты прэпарат перадаць для Наталлі ў турму пакуль немагчыма.

Ілюстрацыя з сайта eurasia.amnesty.org Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMСT) працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў, жорсткага, нялюдскага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных выступаў, што адбыліся ў Беларусі ў 2020-м годзе. Некаторыя сведчанні людзей, якія перажылі катаванні і гвалт, будуць публікавацца на нашым сайце як доказы злачынных дзеянняў з боку сілавікоў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 20 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, затрымалі каля 200 чалавек. 51-гадовую доктарку з Мінска Наталлю Нікіціну затрымалі проста на працоўным месцы ў Мінскім цэнтры дзіцячай псіхіятрыі і псіхатэрапіі, дзе яна працавала псіхіятрам. Але за некалькі гадзінаў да затрымання прыйшло паведамленне аб яе звальненні. Жанчыну раней затрымлівалі падчас пратэстаў 2020 года два разы. У снежні яе з сардэчным прыступам даставілі з РУУС у лякарню, дзе яна правяла месяц. Зараз ужо больш за тры тыдні Наталлю ўтрымліваюць у жодзінскай турме па абвінавачванні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Маці палітзняволенай Наталлі Нікіцінай Алена Ігнацьеўна распавяла "Вясне" гісторыю дачкі. Наталля Нікіціна — педыятр, псіхіятр-нарколаг, псіхатэрапеўт, экзістэнцыяльны філосаф і псіхолаг. Каля 30 гадоў яна прапрацавала лекаркай.

Ілюстрацыйнае фота spring96.org У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 11 па 15 кастрычніка па адміністрацыйных справах асудзілі не менш за 12 чалавек. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 кастрычніка працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).