Генадзь Мажэйка. Фота: Еўрарадыё. Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні і аб абразе прадстаўніка ўлады, паведамляе "Ніша Ніва".

Генадзь ў жодзінскім СІЗА ў камеры з карантынам па каранавірусе, яго нельга наведваць адвакатам і сваякам, таксама яму забаронена перадаваць перадачы.

Журналіста «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзя Мажэйку затрымалі ў ноч на 2 кастрычніка, паведамляе Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў".

Паводле слоў маці журналіста, 1 кастрычніка ў кватэры яе сына па месцы жыхарства на працягу дзвюх з паловай гадзін супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрус. У пастанове былі пазначаныя артыкулы 130 і 369 Крымінальнага кодэксу аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні і абразе прадстаўніка ўлады.

29 верасня пасля выхаду артыкула пра Андрэя Зельцара Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавала доступ да сайта kp.by. Згодна з каментаром ведамства, такое рашэнне прынятае ў сувязі з тым, што выданне абнародавала інфармацыю, «якая садзейнічае фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы».

"Прааналізаваўшы падзеі апошняга года і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне закрыць сваё прадстаўніцтва ў Мінску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС». Усім супрацоўнікам будуць выплачаныя грашовыя кампенсацыі або прапанавана праца на іншых прадпрыемствах КП", — гаварылася ў афіцыйнай заяве рэдкалегіі «Комсомольской правды».

ЗАТ «БелКП-Прэс» было зарэгістравана ў Беларусі 6 кастрычніка 1994 года.

У няволі - 29 прадстаўнікоў медыя, больш сотні пакінула Беларусь.

На дадзены момант ў няволі застаюцца 29 прадстаўнікоў медыя, больш сотні пакінула Беларусь.

Крыніца: Яшчэ адзін: журналісту «КП у Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне