Нікаля дэ Лакост. Фота з сайта: by.ambafrance.org Амбасадар Францыі у Беларусі Нікаля дэ Лакост у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі выступіў з відэазваротам за скасаванне гэтага віда пакарання.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Святлана Бараноўская пасля прысуду У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 7 кастрычніка агучылі прысуд Святлане Бараноўскай, якую вінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – дзевяці супрацоўніц АМАП.

На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя. На сённяшні дзень вядома пра прымусовую ліквідацыю больш як 250 арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод ліквідаваных установаў вялікая колькасць праваабарончых арганізацый. Яшчэ ў ліпені 2021 года прынятае рашэнне аб прымусовай ліквідацыі такіх праваабарончых установаў, як Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман Канстанта", Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Цэнтр прававой трансфармацыі, Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "ТаймАкт". 9 жніўня 2021 года Вярхоўным судом прынятае рашэнне аб ліквідацыі РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", 27 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў", 30 жніўня — Грамадскага аб'яднання "Экадом", 30 верасня — РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", 5 кастрычніка — Грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва". Таксама 5 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі АСГА "Звяно". Акрамя таго, прынятыя рашэнні аб ліквідацыі таксама шэрагу іншых арганізацый, дзейнасць якіх накіраваная на абарону правоў уразлівых груп.

Выбухі каля Стэлы 9 жніўня. Фота Уладзя Грыдзіна. Суд Савецкага раёна Мінска 7 кастрычніка разглядае справу Яўгена Кузьмянкова. Яго вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Ілля Дубскі. Фота з сацыяльных сетак. У Магілёве 7 кастрычніка абвясцілі прысуд 24-гадоваму жыхару Асіповічаў Іллі Дубскаму, які абвінавачваўся ў пагрозе гвалту ў дачыненні да сілавікоў і распальванні сацыяльнай варожасці.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за сёмае і восьмае кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

1 кастрычніка на закрытым судовым пасяджэнні асуджанаму фігуранту справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі аднаго з начальнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў Аляксандра Гейца (намначальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў калоніях)" Ягору Яўстратаву наваполацкі суд змяніў рэжым з агульнага на строгі. Гэта значыць, што рэшту тэрміну пакарання ён будзе адбываць у іншай калоніі з больш жорсткімі ўмовамі. Прычынай зрабіліся шматлікія "парушэнні" ў папраўчай калоніі №1 у Наваполацку, куды Ягора адправілі адбываць пакаранне у выглядзе трох гадоў і двух месяцаў зняволення. За што яго адразу адпраўлялі ў штрафны ізалятар, а потым змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на максімальныя паўгода. Нават на судзе Ягор быў у ШІЗА ў ПКТ. Але, як распавядае сястра Ягора Дар'я, ціск на ейнага брата ў наваполацкай калоніі №1 працягваецца. Яна спрабуе аформіць з натарыусам даверанасць Ягора на яе імя, аднак адміністрацыя калоніі ўсяляк перашкаджае гэтаму. Падрабязнасці "Вясне" распавяла сястра Ягора Дар'я.  Яшчэ ў жніўні Дар'я даведалася, што адміністрацыя наваполацкай калоніі №1 падала заяву ў суд горада Наваполацка аб тым, каб яе брата перавялі з агульнага рэжыму на строгі. Суд па гэтай справе прызначылі на 24 верасня ў наваполацкім судзе. Ён мусіў адбыцца ў адкрытым рэжыме, а Ягора планавалі падлучыць па скайпе.

Алесь Бяляцкі і Алена Лапцёнак. Фота: spring96.org Кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна", палітвязень Алесь Бяляцкі ўсё сваё жыццё прысвяціў адраджэнню беларускай Беларусі і змаганню за правы чалавека, піша Радыё Рацыя.

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі 6 кастрычніка 2021 г.