- Катэгорыя: Вясна
Сёння намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай арганізацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабрончую дзейнасць.
- Катэгорыя: Вясна
У будынку Астравецкага РАУС 13 кастрычніка адбыўся закрыты судовы працэс па справе Артура Жвірыдоўскага. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Стала вядома, што пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запрасілі пакаранне палітвязням: для праваабаронцы Леаніда Судаленкі тры гады пазбаўлення волі, Таццяне Ласіцы і Марыі Тарасенка — па два з паловай гады калоніі. Марыя знаходзіцца пад падпіскай аб нявыедзе, а Леанід і Марыя — пад вартай. Прысуд будзе абвешчаны суддзёй Сяргеем Салоўскім у хуткім часе. Нагадаем, суд над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка распачаўся 3 верасня. Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Разгляд справы суддзя Сяргей Салоўскі па прапанове пракурораў Яўгена Фартушняка і Кірыла Вышнякова праводзіць у закрытым рэжыме.
- Катэгорыя: Вясна
Палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфе Рабковай дазволілі сустрэцца з мужам Вадзімам Жаромскім. Яны ўбачыліся 13 кастрычніка. Гадзіннае спатканне праходзіла ў спецыяльных кабінках праз шкло, з дапамогай тэлефонных трубак. У кабінцы з боку Марфы таксама была жалезная рашотка, пафарбаваная ў жоўты колер. Вадзім адзначае, што Марфа вельмі схуднела, выглядае выматанай і стомленай, а яе колер твару — попельна-бледны. А пасля перанесенага ў СІЗА COVID-19 у яе баляць і павялічаныя лімфавузлы. Марфе таксама да гэтага часу адмаўляюць у стаматалагічным лячэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збіраць факты палітычнага пераследу ў Беларусі за 11-13 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы, палітвязняў кідаюць у ШІЗА і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Валянцін Стэфановіч з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, куды ён быў абраны абраны ў 2019 годзе. Разам з Валянцінам віцэ-прэзідэнтамі па рэгіёне зрабіліся Талекан Ісмаілава з Кыргызстана і Артак Кіракасян з Арменіі. "Вясна" папрасіла іх падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сумеснай працы з Валянцінам Стэфановічам.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Гомеля 13 лістапад працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Юрыя Прахарэнкі, якога вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі або народнага заседацеля) і арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
- Катэгорыя: Вясна
У распараджэнні Праваабарончага цэнтра "Вясна" аказаўся гуказапіс пасяджэння Савета Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, якое адбылося 9 лютага 2021 года — за тыдзень да пачатку разгляду судом крымінальнай справы Бабарыкі (разгляд па сутнасці пачаўся 17 лютага 2021 года). З тых фрагментаў, якія прыводзяцца ў публікацыі, можна ўявіць, якое цэнзураванне ажыццяўляе дысцыплінарны орган мінскіх адвакатаў і наколькі ўмовы працы адвакатаў па волі кіраўніцтва адвакатуры далёкія ад стандартаў права чалавека на абарону і справядлівы судовы разгляд. Бо калі на адваката перад пасяджэннем аказваецца каласальны ціск, далёка не кожны потым зможа незалежна і прынцыпова ажыццяўляць абарону ў працэсе без асцярогі надыходу негатыўных наступстваў. Палітычна матываваная крымінальная справа ў дачыненні да экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка", а цяпер палітычнага зняволенага Віктара Бабарыкі, зрабілася знакавай у гісторыі Беларусі з шэрагу прычынаў. Гэта і вялізная падтрымка асобы Бабарыкі на этапе збору подпісаў за вылучэнне яго кандыдатам у прэзідэнты, і шматлікая ініцыятыўная група з ліку паспяховых менеджараў і дасведчаных IT-спецыялістаў. Ідэі праграмы Віктара Бабарыкі пра добрасумленную канкурэнцыю ў палітыцы, пра ўмовы з боку дзяржавы для свабоднага развіцця асобы, пра важнасць права як рэгулятара грамадскіх адносінаў, пра тое, што пераважная большасць беларусаў саспелі да зменаў і да таго, што ўлада ў краіне павінна змяняцца ў выніку канкурэнтных выбараў, знайшлі вялікі водгук у насельніцтва.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязня Аляксандра Дабрыяніка па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
Журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку прад'явілі абвінавачванне, яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК), паведамляе "Ніша Ніва".