Томаш Перніцкі Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі далучыўся да Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Чэхія ўжо шмат гадоў паслядоўна падтрымлівае ідэю адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне. Вядомы чэшскі палітык Карл Шварцэнберг, які раней удзельнічаў у мерапрыемствам кампании "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", неаднаразова падкрэсліваў, што супраць смяротнай кары трэба змагацца найперш з маральнай кропкі гледжання. Бо пасля трагічных падзей 20 стагоддзя падтрымка існавання смяротнага пакаранне супярэчыць маральным стандартам цывілізаванага грамадства.

Крыніца: Амбасадар Чэхіі Томаш Пярнацкі выказаў падтрымку ідэі адмены смяротнага пакарання ў Беларусі