У судзе Савецкага раёна Мінска вынеслі рашэнне па грамадзянскай справе па пазову “Мінсктранса“ адразу да 17 палітвязняў і асуджаных па палітычных матывах. Суд спаганяў шкоду ў памеры 21 667 рублёў 87 капеек за "перакрыццё дарог" у Мінску 10 жніўня з Івана Красоўскага, Дзмітрыя Дубкова, Сяргея Брыля, Рыгора Давыдава, Арцёма Хвашчэўскага, Аляксея Мельнікава, Ганны Сунгуравай, Аляксандры Патрасаевай, Анастасіі і Вікторыі Міронцавых, Аляксандра Савосціна, Ігара Рудчыка, Арцёма Саўчука, Яраслава Збароўскага, Іллі Гагіева, Віктара Сядова і Дзмітрыя Кубарава. Інтарэсы “Мінсктранса“ на судзе прадстаўлялі Раман Прановіч, Святлана Бадзькова і Наталля Рыбак. Справу разглядала суддзя Марыя Ляшкевіч з удзелам пракуроркі Ганны Шляхтавай. "Вясна" распавядае, як з 17 чалавек, якія былі ў розных месцах сталіцы 10 жніўня, спаганялі шкоду за "перакрыццё дарог" у Мінску за адну гадзіну. Вядома, што справы некаторых з асуджаных пачалі разглядаць яшчэ ў траўні ў розных судах Мінска, але суддзі накіроўвалі іх справы ў суд Савецкага раёна, каб аб’яднаць у адну за падзеі 10 жніўня. Увесь грамадзянскі суд па гэтаму пазову заняў толькі тры працэсы. З адказнікаў па справе асабіста ўдзельнічаў толькі адзін чалавек — Савосцін, якога асудзілі да "хатняй хіміі". Усе астатнія, акрамя Красоўскага, які пасля прысуду з'ехаў за мяжу, цяпер адбываюць пакаранні ў калоніях і на "хіміях". У працэсе прадстаўлялі інтарэсы палітвязняў толькі два адвакаты — Арцёма Саўчука і Анастасіі Міронцавай. 

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец паведамілі праваабаронцам «Вясны» пра тое, што яны атрымалі паведамленні ад адвакаткі Наталлі Мацкевіч пра тое, што загадам Міністэрства юстыцыі ад 12 кастрычніка 2021 яна адхіленая ад выканання прафесійных абавязкаў з 13 кастрычніка ў сувязі з распачатай у дачыненні да яе дысцыплінарнай справы. Таму ў сапраўдны момант не можа аказваць ім юрыдычную дапамогу па заключаных дамовах.  Цяпер яе кліенты не змогуць разлічваць на прафесійную абарону аднаго з самых аўтарытэтных абаронцаў у сувязі з рашэннем Мінюста да таго моманту, пакуль дысцыплінарная справа не будзе разгледжана МГКА.

Марфа Рабкова. Фота: з асабістага архіва Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з СІЗА, у якім распавяла пра год у турме, свае дасягненні ў фізічных практыкаваннях і кнігі, якія прачытала апошнім часам.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 12 кастрычніка 2021 г.

Вадзім Цагельнік. Фота з сацыяльных сетак. Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 кастрычніка пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да работніка пошты Вадзіма Цагельніка. Ён абвінавачваецца адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).

За год па ўсёй Беларусі паводле «палітычных» крымінальных артыкулах былі асуджаныя сотні чалавек. Раней мы распавядалі пра самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска. Больш за ўсё палітычных прысудаў у Беларусі вынеслі брэсцкія суддзі. Гэта Вера Філонік, Яўген Брэган, Іна Клышпач і іншыя. У Брэсце наўпрост адбываецца жорсткі судовы канвеер, дзе суддзі выпісваюць такія прысуды, якія запрашвае дзяржаўнае абвінавачванне. З-пад малатка брэсцкіх суддзяў у беларускія калоніі адпраўляліся адразу дзясяткі пратэстоўцаў, сярод якіх сваякі, непаўнагадовыя, маладыя дзяўчаты і хлопцы, хворыя сталыя людзі, збітыя і падстрэляныя падчас разгонаў жнівеньскіх акцый пратэсту. За ўдзел у карагодзе з песнямі і танцамі брэсцкія суддзі асудзілі 87 чалавек. Некаторых з іх адправілі нават у калоніі. У Маладзечне суддзя Вікторыя Паляшчук вынесла першыя «палітычныя прысуды» за акцыі ў 2020 годзе. Менавіта яна заклала практыку пазбаўлення волі пратэстоўцаў. У Жлобіне за леташнія акцыі пратэсты адзін суд асудзіў агулам ужо 25 мясцовых грамадзян. "Вясна" склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў у рэгёнах і распавядае, чым яны вызначыліся і хто пацярпеў ад іх «палітычных» прысудаў. «Вясна» склала спіс самых рэпрэсіўных суддзяў у Мінску, якія больш за ўсіх па палітычных матывах судзілі беларусаў па крымінальных артыкулах.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна". 12 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд 46-гадоваму вясельнаму фатографу Дзмітрыю Сончыку. Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў яго вінаватым паводле арт.364 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага тэрміна больш строгім: два гады "хатняй хіміі" — паводле арт.369 КК і тры гады пазбаўлення волі ў калоніі — паводле арт.364 КК. Таксама Сончык мусіць выплаціць двум пацярпелым па тры тысячы рублёў маральнай шкоды, 174 рублі дзяржпошліны.

Аляксандр Дабрыянік пасля суда У судзе Савецкага раёна Мінска 12 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксандра Дабрыяніка, якога вінавацілі  па ч.1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).