Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый 4 кастрычніка 2021 г.

Павел Сапелка. Фота: ПЦ "Вясна". Больш за 200 крымінальных справаў заведзена апошнімі днямі у сувязі з каментарамі з нагоды гібелі 28 верасня супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і мінчука Андрэя Зельцэра. Згодна са звесткамі, якія сабраў Праваабарончы цэнтр “Вясна”, больш за 110 чалавек затрыманыя па крымінальнай справе паводле артыкулаў 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). Юрыст “Вясны” Павел Сапелка тлумачыць, чаму палітычныя матывы зняволення людзей у гэтай крымінальнай справе відавочныя.

З 29 верасня па 1 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі прайшлі масавыя затрыманні людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі ў мінскай кватэры Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Па дадзеных МУС, за суткі ведамства ўстанавіла больш за 200 чалавек, якія пакідалі абразлівыя каментары. Па звестках, якія атрымалася сабраць праваабаронцам на 4 кастрычніка, было затрымана больш за 110 чалавек. Аднак лічба ўвесь час ўдакладняецца. У дачыненні да затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады) і па арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці). Большасць затрыманых не выйшла на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання, сваякі часткі з іх дагэтуль не ведаюць месцазнаходжання сваіх родных. 

Аляксандр Шматаў у судзе. Фота: Віцебская Вясна. Суд Першамайскага раёну Віцебска 4 кастрычніка вынес прысуд 50-гадоваму грузчыку Аляксандру Шматаву. Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў (арт. 369 КК). У свой час Шматаў працаваў у ППС у Віцебску. А раней, падчас тэрміновай службы, сам разганяў дэманстрацыі.

17 верасня распачалася кампанія салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі “Вясны” - #FreeViasna. Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

Мінскі Дом правасуддзя. Фота tut.by У раённых судах Мінска і рэгіёнаў на працягу тыдня з 27 верасня па 1 кастрычніка па адміністрацыйных справах асудзілі не менш за 15 чалавек. Людзей прыцягвалі да адказнасці за "удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве", "дробнае хуліганства", "непадпарадкаванне міліцыі" і "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Палітзняволеныя праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка і валанцёрка Таццяна Ласіца ўтрымліваюцца за кратамі ў гомельскім СІЗА-3 амаль ужо дзевяць месяцаў. З трэцяга верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля ў закрытым рэжыме адбываецца суд над імі і яшчэ адной валанцёркай Марыяй Тарасенка. Усіх іх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Справу разглядае суддзя  Сяргей Салоўскі, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў. Леанід Судаленка з-за кратаў распавёў "Вясне", што адбываецца на закрытым судзе, як ён правёў свой Дзень народзінаў, калі будзе вынесены прысуд і чаму яны з Таццянай не сталі пісаць прашэнне аб памілаванні.  Леанід напісаў ліст на свой Дзень народзінаў – 23 верасня. Ён распавёў, як прайшоў яго дзень, калі яму споўнілася 55 гадоў:

Мэр Парыжу Анн Ідальга. Фота livejournal.com Мэр Парыжу і палітычная дзеячка Анн Ідальга накіравала ліст у падтрымку кіраўніка Праваабаронцчага цэнтра "Вясны" і ганаровага грамадзяніна сталіцы Францыі Алеся Бяляцкага.  

У верасні беларускія ўлады не спынілі хвалю рэпрэсій супраць беларусаў, якія працягваюць выказваць свой пратэст мірным шляхам ужо больш за год. Сілавікі працягваюць праводзіць ператрусы па крымінальных справах, а потым кідаць беларусаў за краты па адміністрацыйных пратаколах за «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне міліцыянтам». Праваабаронцам «Вясны» вядомыя вынікі 81 судовых працэсаў, якія праходзілі цягам верасня. За мінулы месяц суддзі аштрафавалі 17 чалавек на агульную суму 33 350 тысяч беларускіх рублёў (1 150 базавых велічыняў) і арыштавалі 64 чалавекі агулам на 924 сутак. Да спіса «народных» артыкулаў далучыўся арт. 19.11 КаАП – распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. У мінулым месяцы па гэтым артыкуле арыштавалі і аштрафавалі мінімум 20 чалавек, з якіх толькі семярых пакаралі штрафам, астатніх кінулі на «суткі». «Вясна назірае» склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў верасні. На 47-гадовага Дзмітрыя Ланіна 28 верасня склалі пратакол за тое, што на падгалоўніку сядзення аўтамабіля была выява герба Пагоня. Міліцыянты расцанілі гэта як «несанкцыянавае пікетаванне» і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Згодна з паказаннямі сведкі на судзе, яны з калегам патрулявалі раён і заўважылі ў машыне мінчука «пратэсны знак», але адразу яго вырашылі не затрымліваць. Міліцыянты ехалі за Дзмітрыем некаторы час, а спынілі толькі на вуліцы Прытыцкага. Таксама на судзе міліцыянт блытаўся ў паказаннях і замест падгалоўніку сядзення сказаў, што герб Пагоня быў размешчаны на падушцы ў машыне. У выніку, герб мужчына адразу прыбраў, але гэта не выратавала яго ад затрымання. Вядома, што ў Фрунзенскім РУУСе ў Дзмітрыя здарыўся гіпертанічны крыз і мужчыне выклікалі хуткую дапамогу. Але ў Акрэсціна яго так і не вызвалілі. На наступны дзень суддзя Ала Скуратовіч пакарала Ланіна 15-сутачным арыштам.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, самымі распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед па дыфамацыйных артыкулах: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК). "Вясна" распавядае, каго і за што на гэтым тыдні асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах Крымінальнага кодэкса. У судзе Першамайскага раёна Мінска 1 кастрычніка вынеслі прысуд Дмітрыю Сманцару, якога вінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.