Віктар Паўлаў. Фота: "Віцебская Вясна". Праваабаронца Павел Левінаў 7 кастрычніка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб абвяшчэнні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава, піша "Віцебская Вясна". Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека. Павел Левінаў мяркуе, што прысуджаны да расстрэлу мог знікнуць без вестак.

Дзірк Шубель Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель запісаў зварот з нагоды Міжнароднага Дня супраць смяротнага пакарання. У ім Шубель адзначыў, што апошнім часам працэдура прывядзення ў выкананне смяротнага пакарання ў Беларусі стала яшчэ больш сакрэтнай, і заклікаў да ўвядзення мараторыя на яго прымяненне.

"Страчаныя лёсы Беларусі" — праект у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Ён распавядае гісторыі 15 выбітных гістарычных дзеячоў і дзяячак, чые лёсы былі загублены смяротнымі выракамі. Яны былі асуджаныя да смяротнага пакарання ў розныя часы і за розную дзейнасць, якая на той момант была забароненая законам.

Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі выступіла са зваротам за скасаванне гэтага віда пакарання. 

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 8 кастрычніка асудзілі па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу 31-гадовага Ягора Вяршыніна — палітзняволенага былога следчага. Суддзя Дзмітрый Карсюк за дзень разглядзеў справу супраць палітвязня і пакараў яго двума гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое пакаранне запрасіў пракурор Арцём Цвяткоў. Вяршыніна абвінавацілі ва актыўным удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — ва ўдзеле ў Маршах 23 і 30 жніўня ў Мінску. Галоўнымі доказамі віны Ягора сталі два фотаздымкі з Марша, якія праваахоўным органам з закрытай асабістай старонкі ў фэйсбуку прадаставіў мужчына, супраць якога калісьці вёў справу як следчы Вяршынін. Ягор віну не прызнаў. На судзе ў кайданках дапыталі сябра абвінавачанага Яўгена Юшкевіча, якога абвінавачваюць у тэрарызме. «Вясна» падрабязна распавядае пра суд над палітзняволеным былым следчым.  *Ягор Вяршынін больш за шэсць гадоў адпрацаваў у Следчым камітэце, займаўся расследваннем эканамічных злачынстваў. Звольніўся ў 2019 годзе, займаўся спартыўнай аналітыкай і планаваў ісці ў IT. 11 чэрвеня 2021 году Ягора затрымалі.

Амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат і Андрэй Палуда. Фота: spring96.org Амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат запісаў відэазварот да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Амбсадар Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Клод Альтэрмат і Андрэй Палуда. Фота: spring96.org Відэазварот амбасадара Швейцарыі ў Беларусі Клода Альтэрмата да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Яўген Кузьмянкоў. Суд Савецкага раёна Мінска 8 кастрычніка вынес прысуд па справе Яўгена Кузьмянкова. Яго абвінавацілі у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 артыкула 342 КК РБ - арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Ілюстрацыя @pravsha.art У судзе Клецкага раёна 7 кастрычніка за надпіс "Жыве Беларусь" на прыпынку "Ляцешын" па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў) да трох месяцаў арышту асудзілі 45-гадовага Сяргея Цімахая.