10.01.2025 Тэгі: палітвязні, культура, праваабаронцы Асобы: Алесь Бяляцкі Да Дня праваў чалавека ў Беластоку 10 снежня выйшла з друку новая кніга, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру, палітзняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Выданне мае назву “За беларускае жыццё…”.
Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Цэнтра Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь.
Змест кнігі складаюць размовы Міхася Андрасюка з Алесем Бяляцкім з цыклу “Вочы ў вочы”, якія гучалі на Беларускім Радыё Рацыя, успаміны Алеся Бяляцкага пра музей Максіма Багдановіча, якія таксама друкаваліся на нашым сайце, інтэрв’ю Алеся Бяляцкага, якія гучалі на нашым радыё, Нобелеўская прамова, якую зачытвала жонка лаўрэата Наталля Пінчук, апошняе слова Бяляцкага на палітычным карным працэсе і яго лісты з савецкага войска, якія друкуюцца ўпершыню.
Выданне багата аформленае рэдкімі фотаздымкамі розных гадоў, некаторыя з якіх публікуюцца ўпершыню.
Папяровы наклад быў невялікім, але ўже сёння кніга дасяжная ў электронным фармаце. Яе можна спампоўваць і чытаць.
Новая кніга пра Алеся Бяляцкага "За беларускае жыццё…" дасяжная для чытачоў
Крыніца: Новая кніга пра Алеся Бяляцкага "За беларускае жыццё…" дасяжная для чытачоў