13.01.2025 Тэгі: выбары-2025Ілюстрацыйнае фота Раней паведамлялася, што за межамі Беларусі не плануецца ствараць выбарчыя ўчасткі. Беларусам замежжа прапаноўваюць прыняць удзел у галасаванні на выбарах*, прыехаўшы ў Беларусь — для іх створаны шэсць выбарчых участкаў. Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначылі, што гэта дыскрымінацыя. Тым не менш, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка заявіў, што не лічыць адсутнасць замежных участкаў ушчамленнем правоў выбаршчыкаў.

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТБ Ігар Карпенка растлумачыў, што такая норма ўжо выкарыстоўвалася на рэферэндуме і выбарах у адзіны дзень галасавання. Яна быццам бы абумоўлена адсутнасцю мер бяспекі, скарачэннем колькасці супрацоўнікаў дыпламатычных службаў і нізкай яўка выбаршчыкаў за мяжой.

"У 2020 годзе ў галасаванні на выбарах прэзідэнта [за мяжой] прынялі ўдзел усяго 0,3% грамадзян, уключаных у спісы выбаршчыкаў, — гэта 18 455 чалавек. У той жа час для тых, хто стаіць на консульскім уліку, будуць створаны ўмовы для галасавання на шасці ўчастках у Беларусі, уключаючы Мінск і абласныя цэнтры", — заявіў Карпенка.

Як адзначыла "Наша Ніва", паводле Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, у 2021—2022 гадах выехала больш за 200 тысяч чалавек, а намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў ацэньваў эміграцыю ў 350 тысяч чалавек. Большасць з іх фактычна пазбаўлены права на волевыяўленне. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Небяспечна". Старшыня ЦВК патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў для галасавання за мяжой