У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Стала вядома, што беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю сайта MOST, а таксама ягоныя суполкі ў VK, Facebook і канал ў Telegram. Адпаведнае рашэнне датавана 28 красавіка, і вынес яго суд Ленінскага раёна Гродна.

Иван Чарнаморчанка. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Савецкага раёна Гомеля 14 траўня вынесены прысуд Івану Чарнаморчанку.  Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцу дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Малюнак: mff.by «Добры дзень, сябры! Я Вітольд Ашурак, мне 49 год. Я каардынатар Руху “За свабоду” у Гродзенскай вобласці, сябра Сойму партыі БНФ. Шмат год удзельнічаю ў рашэнні праблемаў рэгіэна», — менавіта так пра сябе распавёў мужчына ў тэлезвароце падчас дэпутатцкіх выбараў 2019 года. Ён не раз балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент, удзельнічаючы ў выбарах у Бярозаўскі гарадскі савет у 2018 годзе, нават ва ўмовах страшэнных фальсіфікацый ён атрымаў 15,9% галасоў. Ён хацеў змяніць жыццё ў Беларусі да лепшага і выкарыстаць кампаніі падчас выбараў дзеля таго, каб размаўляць ў людзьмі.

Марш адзінства ў Гродна 6 верасня 2020 года. Фота: hrodna.life 6 траўня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 18-гадоваму студэнту Кірылу Кетурку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда. 

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН" У судзе Віцебскага раёна 16 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.

Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак У судзе Полацка і Полацкага раёна 14 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 12 траўня да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу асудзілі палітзняволеную актывістку руху "Маці-328" Марыну Кісялевіч. Яе судзілі па "даносу неабыякавага" па допісах «УКантакце» па двух дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку). Пад вартай жанчыну ўтрымлівалі чатыры з паловай месяцы. У турме яе змяшчалі ў карцар за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як "схільную да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", а яна абвяшчала галадоўку. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Рудэнка.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі 14 траўня 2022 г.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 14 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Фота з сайта www.osce.org/Кёрціс Бадэн 12 траўня Пастаянны Савет АБСЕ прыняў прыняў заяву аб палітычных рэпрэсіях і смяротным пакаранні ў Беларусі.