- Катэгорыя: Вясна
21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі №17 пры невысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, па словах сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару і да гэтага часу не завёў крымінальную справу. Следчыя не імкнуцца высвятліць сапраўдныя прычыны смерці асуджанага Вітольда Ашурка — экспертызы за год не падрыхтаваныя, праверка зацягнутая. Замест гэтага следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць людзей, якія пасля прысуду палітвязня скандавалі ў залі суда “Ганьба!”. Праз гэта брат і сябры вымушаныя былі пакінуць Беларусь. Што цяпер з праверкай па факту смерці ў калоніі Вітольда Ашурка, ці ёсць спадзевы на ўзбуджэнне крымінальнай справы і прыцягнення да адказнасці вінаватых, якая практыка па падобных справах у Беларусі — пра гэта распавялі брат Вітольда Андрэй Ашурак і праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка. Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарчыя падзеі. Суддзя суда Лідскага раёна Максім Філатаў у закрытым рэжыме асудзіў Вітольда да пяці гадоў зняволення. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, там памёр 50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак.
- Катэгорыя: Вясна
18 траўня ў Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
17 траўня суд у Брэсце разглядзеў справу чарговых фігурантаў «карагоднай справы». На лаве падсудных былі Андрэй Уласаў і Юлія Сувалка. Абодвух абінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судовае пасяджэнне ўзначаліў камандзіраваны з Жабінкі суддзя Віктар Новік.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскі абласны суд 18 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы Мікалая Аўтуховіча і “тэрарыстычнай групоўкі”, якіх абвінавачваюць па дзесяці крымінальных артыкулах. Працэс будзе праходзіць на тэрыторыі Гарадзенскай турмы №1. Таму, каб трапіць на судовае пасяджэнне - трэба атрымаць дазвол начальніка турмы.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Берасця 18 траўня пачынаецца разгляд справы палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк. Жанчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка і Полацкага раёна 17 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Лідскага раёна 19 траўня распачнецца разгляд новай крымінальнай справы супраць 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага. Ён адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па «справе чата» ў шклоўскай калоніі, але цяпер яго будуць судзіць па новых артыкулах Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года. Маці палітвязня Святлана Міхайлаўна распавяла, што вядома пра суд і новую справу. 19 траўня Арцёма Касакоўскага будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году ў Лідзе. Лідчаніна аштрафоўвалі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Цяпер па тых падзеях яму выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Цяпер 23-гадоваму пагражае яшчэ да сямі гадоў зняволення.