Станіслаў Рачыцкі. Суд Ленінскага раёна Мінска 26 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Станіслава Рачыцкага. Юнака абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Amnesty International апублікавала штогадовы даклад пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце. Ён ахоплівае прымяненне смяротнага пакарання ў судовым парадку за перыяд са студзеня па снежань 2021 года. У дакладзе адзначаецца, што летась назіраўся трывожны рост колькасці смяротных пакаранняў і смяротных прысудаў, бо краіны, дзе звычайна караюць смерцю больш за ўсё людзей, вярнуліся да звыклай практыкі, а суды аднавілі паўнавартасную працу пасля каранавірусных абмежаванняў.

Дзмітрый Седун. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Полацка и Полацкага раёна 25 траўня пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Седуна, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 25 траўня2022г.

Ужо некалькі месяцаў у Баранавічах працягваецца хваля рэпрэсій. Мясцовых жыхароў выклікаюць на «прафілактычныя гутаркі», прымушаюць праходзіць паліграф і здаваць біяматэрыялы, выклікаюць на допыты і арыштоўваюць за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Так адбылося і з хлопцам, якога затрымалі ў красавіку проста на працоўным месцы. Ператрус у ягонай кватэры праводзілі ў межах крымінальнай справы, распачатай па факце спробы падпалу Баранавіцкай пракуратуры. Былы арыштант расказаў «Вясне» пра пагрозы ад сілавікоў у РАУС і ўмовы ўтрымання ў мясцовым ізалятары. На пачатку красавіка падчас чарговага «рэйду» сілавікі затрымалі на працоўным месцы жыхара Баранавічаў. Яго выклікалі на «гутарку» ў службовы аўтамабіль, дзе паказалі пастанову на ператрус у ягонай кватэры. У пастанове было пазначана, што хлопец «можа быць датычны да падпалу пракуратуры ў Баранавічах». Імаверна, гаворка ішла пра інцыдэнт, які адбыўся 12 кастрычніка 2020 года, калі ў акно будынка Баранавіцкай міжраённай пракуратуры закінулі слоік з вадкасцю і рыззём. У выніку былая распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства).

Сяргей Сакавец. Фота з асабістага архіва У судзе Маскоўскага раёна Мінска 24 траўня агучылі прысуд 29-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Сакаўцу. Суддзя Таццяна Пірожнікава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні. Пад вартай палітвязень утрымліваецца восем месяцаў.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» 25 траўня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. У Мінску затрымалі Юлію Куксу. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яе сваячка. Вядома, што прыкладна 3-4 месяцы таму Юлію ўжо судзілі за абразу суддзі, прызналі вінаватай і прызначылі ў якасці пакарання год “хатняй хіміі”. Сёння раніцою да яе прыйшлі следчыя і забралі. Куды – невядома. Родным затрыманай патлумачылі толькі тое, што прычына затрымання Юліі - удзел у шэсцях 2020-га года.

18-гадовага Кірыла Кетурку, якога адлічылі з каледжа падчас ягонага зняволення, асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за каментары, якія ён пакідаў у гродзенскіх чатах. Да вызвалення ў зале суда хлопец тры месяцы правёў у гарадзенскай турме. Ён распавёў «Вясне» пра затрыманне, умовы ўтрымання і свае далейшыя планы. — Мяне затрымалі 3 лютага 2022 года і адразу адвезлі ў Ленінскае РУУС у Гродне. У кабінеце аператыўнік пачаў задаваць нейкія пытанні, казаць, што я адтуль больш не выйду. Мне сталі пудрыць галаву артыкуламі пра масавыя беспарадкі і здраду дзяржаве, але толькі праз нейкі час сказалі, што мяне затрымалі за каментары ў інтэрнэце ў 2020 годзе. Яны надзелі на мяне кайданкі і запісалі «пакаяльнае відэа». З палітычных там сядзеў мужык, якога затрымалі за падпіску ў «Аднакласніках» на «Белсат». Опер пытаўся ў начальніка, што з ім рабіць, калі ў яго няма лайкаў і каментароў — той сказаў, адпраўляць у ІЧУ. А мужык пытаецца ў мяне: «А што такое ІЧУ?» Я тлумачу. А ён адказвае: «Мне нельга ў ІЧУ, я ў інстытуце працую кіроўцам, мяне звольняць».

У гродзенскай турме №1 сёння працягваецца суд па «справе Аўтуховіча». У панядзелак, 23 траўня, фігурантам скончылі зачытваць абвінавачванні. Уладзімір Гундар, Мікалай Аўтуховіч, Вольга Маёрава і Галіна Дзербыш сваёй віны не прызналі. Астатнія фігуранты прызналі віну цалкам або часткова. 24 траўня пачынаецца допыт абвінавачаных. Вядома, што Аўтуховіч будзе даваць паказанні апошнім. «Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд над дванаццаццю абвінавачанымі. «Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча