- Катэгорыя: Вясна
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці 13 траўня 2022 года
- Катэгорыя: Вясна
Праз два гады пасля таго, як беларускі рэжым распачаў беспрэцэндэнтную хвалю рэпрэсій у дачыненні да дысідэнтаў, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco прадставіла графічную справаздачу аб сітуацыі з больш як 1100 палітычнымі зняволенымі ў суседняй з ЕС краіне.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 13 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
У Магілёўскім раённым судзе 22 красавіка да трох месяцаў арышту па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) асудзілі 39-гадовага мясцовага жыхара Ігара Шнэйдэрава. Справу разглядаў суддзя Максім Курпачэнка. Згодна версіі абвінавачвання, у ноч з 6 па 7 сакавіка 2022 года Шнэйдэрава ў стане алкагольнага ап'янення дастаў з замацаванага на будынку сельскага дома культуры ў вёсцы Нікіцінічы ў Магілёўскай раёна трымальніка флагшток з дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, пасля чаго стаў размахваць ім з боку ў бок. Далей Шнэйдэраў, выказваючы абразлівае стаўленне да сцяга, абгарнуў яго палатно вакол флагштока і аднёс у гараж.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр «Вясна» удастоены прэміі The Albie Awards 2022, заснаванай Фондам «Клуні за справядлівасць», у намінацыі «Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі».
- Катэгорыя: Вясна
Ад пачатку вайны ва Украіне рэпрэсіі ў Беларусі павялічыліся. Штодзённа па ўсёй краіне сілавікі ладзяць ператрусы, затрымліваюць людзей і праводзяць допыты. Беларусы працягваюць супрацьстаяць расійскай агрэсіі і рознымі спосабамі выказваюць свой пратэст. Некаторых да гэтага часу судзяць за бел-чырвона-белую сімволіку. Але часцей за ўсё суддзі караюць іх за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама праваабаронцы працягваюць фіксаваць факты збівання, катаванняў і ўтрымання арыштантаў у жудасных умовах. Некаторых з іх утрымліваюць у ІЧУ па два месяцы запар па некалькіх пратаколах. У красавіку беларусаў судзілі за стужкі на помніках, налепкі «Не Вайне», адзіночны пікет каля расійскага консульства і за заўвагу вайскоўцам наконт перасоўвання расійскай тэхнікі па горадзе. Па дадзеных праваабаронцаў, за мінулы месяц было асуджана па «палітычных» артыкулах мінімум 150 чалавек. З іх 95 адправілі за краты агулам на 1 198 сутак, яшчэ 55 чалавек былі аштрафаваныя на агульную суму ў 58 090 рублёў (1 664 базавых велічыняў). Таксама вядома, што ў 45 чалавек, якіх аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на велізарныя штрафы, суд пастанавіў яшчэ і канфіскаваць тэлефоны. «Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў красавіку. Ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну беларусы штодзённа працягваюць выказваць сваю нязгоду з расійскай агрэсіяй. Яны дасылаюць фотаздымкі расійскай тэхнікі ў тэлеграм-каналы, ладзяць дыверсіі на чыгунцы, выходзяць з адзіночнымі пікетамі супраць вайны.
- Катэгорыя: Вясна
У Жодзінскім гарадскім судзе 10 траўня завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксандра Міронава, які абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
- Катэгорыя: Вясна
6 траўня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 18-гадоваму студэнту Кірылу Кетурку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 12 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму былому памочніку пракурора Першамайскага раёна сталіцы Яўгену Бабаку. Суддзя Валянціна Зенькевіч абвінаваціла яго па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), і прызначыла чатыры гады пазбаўлення волі, піша "Наша Ніва". Дзяржабвінавачванне падтрымлівала Аліна Касьянчык. Сам працэс праходзіў у закрытым рэжыме.