Ілюстрацыйнае фота. Крыніца:logosinfo.org Праваабаронцы даведаліся пра вынікі яшчэ аднаго "палітычнага" суда.

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Апублікавалі шэраг матэрыялаў, каб адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя. У апошнія гады праз падзеі ў нашай краіне мноства людзей сутыкнуліся з псіхалагічнымі праблемамі. Некаторыя з іх вострыя, некаторыя могуць прайсці самі па сабе. Як зразумець, калі патрабуецца дапамога спецыяліста, і як самастойна адсочваць свой псіхалагічны стан? Мы паразмаўлялі з дваімі героямі, якія перажылі посттраўматычны стрэсавы разлад, ды папрасілі псіхолага пракаментаваць сітуацыі і даць шэраг парадаў.

У судзе Лідскага раёна 23 траўня па новай крымінальнай справы асудзілі 23-гадовага палітвязня Арцёма Касакоўскага, які ўжо адбывае тэрмін у пяць гадоў зняволення па мінскай «справе чата» ў наваполацкай калоніі. Цяпер яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў родным горадзе Ліда ў жніўні 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішураў.  19 траўня Арцёма Касакоўскага пачалі судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году ў Лідзе. Раней лідчаніна аштрафоўвалі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Цяпер па тых падзеях яму выставілі абвінавачванне па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 341 (апаганьванне або знішчэнне маёмасці), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Галоўны доказ віны па справе — відэа ў ютубе, але на ім Арцёма знайсці цяжка. Вядома, што на мітынгу ў Лідзе супраць пратэстоўцаў таксама выкарыстоўваліся для разгону светлашумавыя гранаты і стралялі.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў. Незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У гродзенскай турме 19 траўня працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча», восемь з іх — палітвязні. Па хадайніцтву дзяржабвінавачвання Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара, якіх учора выдалілі з залы суда за «парушэнне парадку», сёння вярнулі на судовы працэс. У судзе пачалі зачытваць абвінавачванне. Агулам усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча». Справу разглядае суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымліваюць намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Суд адкрыты, але сваякоў на працэс не пускаюць. На першае пасяджэнне трапілі блізкія толькі двух абвінавачаных. Пры гэтым на судзе прысутнічаюць прадстаўнікі дзяржаўных СМІ.

Ілюстрацыйнае фота Amnesty International асудзіла новаўвядзенні ў Крымінальны кодэкс Беларусі, што пашырылі спіс злачынстваў, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне.

Руслан Міхайлаў (у цэнтры). Фота з мацыяльных сетак. У судзе Жлобінскага раёна 19 траўня вынесены прысуд крымінальнай справы 20-ці гадовага Руслана Міхайлава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, ліквідуюцца грамадскія аб’яднанні. Працягваецца наступ на незалежны прафсаюзны рух. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 19 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Акцыя насупраць амбасады Беларусі ў Вільні, 21 траўня 2022 г. У Вільні 21 траўня адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” прынеслі на яе выяву трохмятровага чалавека, складзенага з жоўтых бірак “экстрыміста” з імёнамі 1204 палітвязняў, што ў дадзены момант утрымліваюцца за кратамі.

21 траўня, у абвешчаны параваабаронцамі “Вясны” День палітвязня ў Беларусі, акцыі памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам і салідарнасці з больш чым 1200 палітзняволенымі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету. Беларусы Тэль-Авіва сабраліся на акцыю яшчэ 20 траўня каля амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць Вітольда.