- Катэгорыя: Вясна
19 красавіка ў Речыцы быў абвешчаны прысуд 40-гадоваму Дзянісу Барсукову. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка. Барсукова ўзялі пад варту ў залі суда.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітвязняў Максіма Імхавіка, Сяргея Сацука, Вольгі Класкоўскай, Юрыя Чудзіновіча, Паўла Вінаградава, Андрэя Пагерылы і Івана Андрушойца. Яшчэ два дэпутата перанялі абавязкі "хросных" у сваіх калегаў і працягнулі апекаваць палітзняволеных Дэвіда Масціцкага і Дзмітрыя Кубарава.
- Катэгорыя: Вясна
5-6 траўня суд Маскоўскага раёна cталіцы разглядаў справу Веры Цвікевіч і Насты Кухаравай.
- Катэгорыя: Вясна
19-гадовага Антона Сіманенкава затрымалі ў каледжы, куды ён прыйшоў здаваць пераддыпломны праект. З тых часоў два месяцы юнак знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, а ягоная вялікая сям'я і сябры чакаюць хлопца на волі.
- Катэгорыя: Вясна
Заява 27 красавіка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў двух чытаннях законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс, паводле якога пашыраюцца магчымасці ўжывання смяротнага пакарання. У прыватнасці, прапануецца ўжываць смяротнае пакаранне за падрыхтоўку і замах на злачынствы, прадугледжаныя ч. 2 арт. 124 (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі), ч. 3 арт. 126 (Акт міжнароднага тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму), ч. 2 арт. 359 (Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча) Крымінальнага кодэкса. 4 траўня паказаны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка і Полацкага раёна 5 траўня вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойка. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
Суд Савецкага раёна Мінска 6 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі "Радзіслава", а зараз палітзняволенай Вольгі Гарбуновай.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння ў Мінскім абласным судзе пачалі судзіць 36-гадовага ўраджэнца Піншчыны Вячаслава Малейчука па "факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінск". Яго абвінавачваюць па шэрагу артыкулаў: арт. 14 і ч. 1 і 3 арт. 289 КК (замах на акт тэрарызму групай асобаў), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да выбуховых рэчываў), ч. 1 арт. 295-3 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў). Справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка. Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Нагадаем, 26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай частцы ў Печах. На відэа паказаліМалейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з "BYPOL". Са словаў Вячаслава на відэа вынікае, што ў яго быў саўдзельнік Яўген, але сёння судзяць аднаго Малейчука.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 5 і 6 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам: