- Катэгорыя: Вясна
У судзе Віцебскага раёна 20 траўня вынесены прысуд палітвязням Ірыне Пярцовай, Арцёму Латышаву, Кацярыне Макарэвіч і Юлі Лабуновай, вядомых як ўдзельнікі "віцебскіх перформансаў".
- Катэгорыя: Вясна
Жоўтыя біркі зрабіліся своеасаблівым сімвалам палітвязняў у Беларусі. Такога колеру нашыўкі на адзенне і таблічкі на ложкі выдаюць зняволеным, якія пастаўленыя на прафілактычныя ўлікі як «схільныя да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Затрыманых паводле «палітычных» артыкулаў ставяць на такі ўлік аўтаматычна, таму сотні чалавек у месцах зняволення цяпер ходзяць з жоўтымі біркамі. Былыя палітвязні расказалі «Вясне», як прафулік уплываў на іх умовы ўтрымання ў СІЗА, калоніі і «хіміі», а юрыст Павел Сапелка пракаментаваў такую практыку. Як адзначаюць былыя зняволеныя, практычна ўсіх затрыманых паводле «палітычных» артыкулаў аўтаматычна ставяць на прафілактычны ўлік як «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Некаторым дадаюць іншыя прафулікі, напрыклад, «схільнага да гвалту да адміністрацыі і захопу закладнікаў», «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва», «схільнага да ўцёкаў» і г.д. У палітвязня Мікалая Дзядка, якія адбывае тэрмін у горацкай калоніі, на гэты момант налічваецца тры прафулікі. Ён нядаўна расказаў, што наогул існуе 10 катэгорый прафулікаў:
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка і Полацкага раёна 19 траўня судзяць жыхарку гарадскога пасёлку Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, створаны яшчэ ў 2021 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
18-гадовую палітзняволеную Аніту Бакуновіч затрымалі 3 месяцы таму. Зранку дзверы ў кватэру, дзе яна жыла з маці і братам, выламалі невядомыя людзі. Яны не прадставіліся, правялі вобшук і забралі Аніту і яе брата Яна. Спачатку палітзняволеную асудзілі на 15 сутак, якія яна адбывала на Акрэсціна і ў Жодзіне, а ейны брат пасля допытаў у РУУС і ГУБАЗіК трапіў у лякарню ў перадінфарктным стане. Пазней у яго атрымалася сысці адтуль.
- Катэгорыя: Вясна
Судом Жлобінскага раёна 13 траўня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Кастэнкі, абвінавачанага па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх).
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы “Вясны” падрыхтавалі даклад “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022 гг.”, у якім прааналізавалі судовыя працэсы і рэпрэсіі з боку уладаў да грамадзянаў краіны за папярэдні год. Мэта даклада - павысіць інфармаванасць грамадскасці, нацыянальных і міжнародных інстытутаў, дзяржаўных органаў аб парушэннях правоў чалавека ў 2021-2022 гадах у Беларусі ў перыяд вострага крызісу правоў чалавека пасля выбараў прэзідэнта, ва ўмовах татальнага знішчэння і падаўлення інстытутаў грамадзянскай супольнасці. З красавіка 2021 года па красавік 2022 года праваабаронцы праманіторылі больш за 1200 судовых працэсаў і рашэнняў па крымінальных справах і прыйшлі да высновы, што рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў насілі масавы і паўсюдны характар, а у судах адбываецца паўсюднае парушэнне нацыянальных нормаў права, канстытуцыйных і міжнародна прызнаных стандартаў справядлівага суда, што падрывае давер да органаў правапарадку, а таксама давер і павагу да сістэмы правасуддзя.
- Катэгорыя: Вясна
У гродзенскай турме 19 траўня працягваецца суд над дванаццаццю фігурантамі «справы Аўтуховіча», восемь з іх — палітвязні. Па хадайніцтву дзяржабвінавачвання Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Гундара, якіх учора выдалілі з залы суда за «парушэнне парадку», сёння вярнулі на судовы працэс. У судзе пачалі зачытваць абвінавачванне. Агулам усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. «Вясна» распавядае, як праходзіць другі дзень суда па «справе Аўтуховіча». Справу разглядае суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымліваюць намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Суд адкрыты, але сваякоў на працэс не пускаюць. На першае пасяджэнне трапілі блізкія толькі двух абвінавачаных. Пры гэтым на судзе прысутнічае шмат прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, ліквідуюцца грамадскія аб’яднанні. Працягваецца наступ на незалежны прафсаюзны рух. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 19 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 18 траўня, у Мінскім абласным судзе агучылі чарговы прысуд па "справе Зельцэра" — палітзняволеную Аліну Забаштанскую асудзілі да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнай кодэкса. Затрымалі Аліну 22 лістапада мінулага году — пад вартай яна ўтрымліваецца паўгады. Суд над палітзняволенай распачаўся 14 красавіка 2022 года ў Мінскім абласным судзе. Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук. Што менавіта інкрымінавалі Аліне — невядома. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok.
- Катэгорыя: Вясна
17 траўня ў судзе Нясвіжа і Нясвіжскага раёна да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі” – асудзілі 40-гадовага Андрэя Зубовіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Вырак вынес суддзя Дзмітрый Гвозд, ён падтрымаў прапанаваны пракурорам тэрмін. Адвакатка абвінавачанага прапаноўвала абмежавацца штрафам.