У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 красавіка па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў "хіміі" з накіраваннем за ўдзел у нядзельным "Маршы міра і незалежнасці" 30 жніўня 2020 года асудзілі 48-гадовага заслаўчаніна Віталя Казлоўскага. Такі прысуд вынесла Анастасія Ачалава. Да суда мужчына амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА-1. Віталь распавёў пра знакаміты карцар для "палітычных" на Акрэсціна, пра настроі палітвязняў на "Валадарцы", як вязні ўспрынялі навіну пра пачатак вайны і пра тое, што яго падтрымлівала за кратамі. Віталю Казлоўскаму 48 гадоў, ён з Заслаўя. Па адукацыі мужчына мастацтвазнаўца, але зарабляў грошы на жыццё, працуючы станочнікам. Пры гэтым, Віталь не пакідае творчых заняткаў – ён піша вершы, вучыцца спяваць і граць на гітары.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Пацярпелы Уладзімір Казлоўскі 6 траўня ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна вынесены прысуд выхавацельке дзіцячага садка першай кваліфікацыйнай катэгорыі Святлане Анціпкінай. Суддзя Юліяна Шчэрба прызнала жанчыну вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса і агучыла прысуд: 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор.

Псіхалагічная дапамога — цыкл артыкулаў ПЦ «Вясна» пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія. Што дапамагае пераадольваць гэтыя цяжкасці? Калі патрэбна дапамога спецыяліста? Як сабраць псіхалагічную «аптэчку» для сябе і для іншых? Мы пастараемся адказаць на гэтыя пытанні лаканічна і ёміста з дапамогай экспертаў у сферы псіхічнага здароўя.

Яўген Блахінскі, Скрыншот з відэа. У Гарадзенскім абласным судзе 10 траўня працягваецца разгляд крымінальнай справы Яўгена Блахінскага, абвінавачанага па шэрагу крымінальных артыкулаў. Першае пасяджэнне прайшло 4 траўня.

Андрэй Патрэбка. Фота з сацыяльных сетак. У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

Дзмітрый Падлобнікаў. Фота з сацыяльных сетак. Суд Жлобінскага раёна 4 траўня вынес прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку жнівеньскіх акцый пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. Дзмітрыя Падлобнікава абвінавацілі ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кэдэкса).

У Савецкім судзе Мінска 5 траўня асудзілі палітзняволеную дызайнерку ў Vizor Games Галіну Семечку і яе мужа Антона Александровіча. Іх абвінавацілі па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1. арт. 317-2 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання). Суддзя Аляксандр Волк асудзіў іх да трох гадоў "хатняй хіміі" кожнага. Галіну вызвалілі ў залі суда. 34-гадовую 2D-мастачку з кампаніі Vizor Games Галіну затрымалі 14 снежня мінулага году. Сілавікі запісалі з Галінай "пакаяльнае відэа", на якім яна распавядае, што была падпісаная на тэлеграм-каналы, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі, а таксама што ў жніўні 2020 года ўдзельнічала ў пратэстных акцыях і перакрыцці дарог.

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, а таксама прызнанне незалежных медыяпрадуктаў экстрэмісцкімі матэрыяламі. Пачаўся наступ на незалежны прафсаюзны рух, вядома пра затрыманне двух дзесяткаў актывістаў. Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 6 траўня. Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Злева направа: Кацярына Макарэвіч, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Юлія Лабунова. Фота "НН" У судзе Віцебскага раёна 5 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу на чатырох мясцовых жыхароў за “экстрэмісцкія перформансы”.