- Катэгорыя: Вясна
Сёння, у Дзень палітвязня ў Беларусі, мы, праваабаронцы "Вясны", адзначаем наступнае: У сітуацыі глыбокага прававога крызісу, які наступіў у Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, крымінальны і адміністрацыйны пераслед пратэстоўцаў і іншадумцаў стаў асноўным інструментам палітычна матываваных рэпрэсій.
- Катэгорыя: Вясна
У Савецкім судзе Гомеля 20 траўня слухалася не зусім звычайная справа па абвінавачанні Вадзіма Фядосава ў абразе прэзідэнта (ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
На закрытым пасяджэнні суда Наваполацка 20 траўня вынесены прысуд Міхаілу Лабаню. Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
У будынку гродзенскай турмы 18 траўня пачаўся суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча»: Мікалаем Аўтуховічам, святарам Сяргеем Рэзановічам, ягонай жонкай Любоўю Рэзановіч, іх сынам Паўлам Рэзановічам, пенсіянеркай Галінай Дзербыш, баранавіцкім актывістам Уладзімірам Гундарам, актывісткай Вольгай Маёравай, пенсіянеркай Ірынай Мельхер і яе сынам Антонам Мельхерам, а таксама Ірынай Гарачкінай, Віктарам Снегуром і Паўлам Савам. Справу разглядае суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Усіх фігурантаў, у залежнасці ад ролі, абвінавачваюць па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. На судовае пасяджэнне пусцілі толькі двух сваякоў абвінавачаных. «Вясна» распавядае, што вядома пра справу і як праходзіць суд. Мікалая Аўтуховіча і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей, затрымалі ў снежні-студзені 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Мінуў год, як у шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Гэта было 21 траўня 2021 года. Таму 28-ы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвячаецца Вітольду, а таксама людзям, на якіх ён паўплываў — і пры жыцці, і пасля смерці. "Вясна прыйдзе" · #28. На судзе і ў труне. Памяці Вітольда Ашурка – палітвязня, які памёр у калоніі
- Катэгорыя: Вясна
У Гродне трэці дзень працягваецца разгляд «справы Аўтуховіча». На лаве падсудных знаходзяцца дванаццаць чалавек, яшчэ адзін — у вышуку. Агулам усіх фігурантаў вінавацяць па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, а матэрыялы справы складаюць 65 тамоў. Абвінавачванні ўжо зачыталі Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Саву і Віктару Снегуру. Паводле следства, Аўтуховіч рыхтаваў тэракты і збіраў звесткі аб сілавіках па ўказанні ўкраінскіх спецслужбаў. «Вясна» распавядае, што цяпер вядома пра суд і ў чым абвінавачваюць Аўтуховіча. Справу разглядае суддзя Гродзенскага абласнога суда Максім Філатаў. Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе падтрымліваюць намесніца старшыні пракурора Людміла Герасіменка і старшы памочнік пракурора Рабаў. Народныя засядацелі — Ставорка, Ждановіч і Нічыпор.
- Катэгорыя: Вясна
У Віцебскім абласным судзе ў закрытым судовым працэсе да чатырох з паловай гадоў асудзілі 36-гадовага палітзняволенага Паўла Сакалова. Суддзя Яўген Буруноў прызнаў яго вінаватым па двум артыкулам Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках) і арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). За кратамі Павел утрымліваецца восем месяцаў. 36-гадовага жыхара Віцебска Паўла затрымалі 20 верасня мінулага года. Да гэтага часу мужчына ўтрымліваецца ў СІЗА №2 у Віцебску. Даведацца падрабязнасці справы палітвязня амаль немагчыма: адвакат і жонка знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні, а суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што падчас следчых дзеянняў у тэлефоне Паўла знайшлі закрыты дваровы тэлеграм-чат, у якім знаходзіліся ўсяго тры чалавекі. У адным са сваіх паведамленняў мужчына зрабіў рэпост відэа, якое было прызнанае экстрэмісцкім, але ўжо пасля яго затрымання.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Полацка і Полацкага раёна 20 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхаркі гарадскога пасёлка Ветрына Святланы Фірсавай. Яе абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэксу за каментар у інтэрнэце да відэа з прамовай Аляксандра Лукашэнкі, створаны яшчэ ў 2021 годзе.